Рыгор Азаронак прачытаў Быкава і заблытаўся ў тым, хто ў «Сотнікаве» здраднік

Новости
Григорий Азаренок.

На 99-я ўгодкі Васіля Быкава беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак напісаў артыкул у «Мінскай праўдзе» на «злобу дня» — кім быў і кім, маўляў, стаў народны пісьменнік. Ваенную прозу адного з выбітных аўтараў ХХ стагоддзя вядоўца апраўдаў, але падвёў да таго, што Быкаў у жыцці стаў героем сваёй аповесці — ці то Рыбаком, ці то Партновым, то-бок — здраднікам.

Напісаць «палымяны» тэкст з нагоды дня народзінаў пісьменніка Рыгора Азаронка падштурхнула тое, што «мы полностью отдали его врагам народа. Полицаям». І «как так вывернула судьба, что один из родоначальников «лейтенантской прозы» стал полицаем?» — задаецца ён пытаннем.

Пачынае прапагандыст з таго, кім Быкаў, маўляў, быў — аўтарам таленавітай ваеннай прозы. Азаронак раскладвае на прыкладзе канкрэтных твораў Быкава хто ёсць хто сёння ў цяжкія часы, дэманструючы тым самым актуальнасць і моц кніг пісьменніка.

Так, пакуты старшыні Карпенкі ў «Жураўліным крыку» праўладны вядоўца параўновае з пакутамі Аляксандра Лукашэнкі, які «в ворохе дел не разглядел, как растут змеи на груди». Здраднік Пшанічны — гэта «Байпол», Аўсееў — збіральны вобраз далёкай ад народа «недооценнной» інтэлігенцыі. Просты салдат Глечык — гэта «Балаба, выходящий на бой с толпой», «Карпенков, выбивающий дверь, чтобы достать предателя». «Все они — Глечики», — даводзіць Азаронак.

Далей прапагандыст заблытваецца з Рыбаком, Сотнікавым і Партновым — хто ёсць хто ў «Сотнікаве». «Там три героя. Рыбак, Сотников и Портнов. Рыбак — герой. Через болезни, боль и страдания идет на Крестные муки, но не предает. Его полный антипод — Портнов — бывший советский учитель, интеллигент […]. Предатель, перешедший к немцам сразу же», — піша Азаронак, блытаючы Сотнікава і Рыбака. Ды, на яго думку, Партноў — гэта ў актуальны час Бабарыка, Латушка, Цапкала.

«И Сотников. Тот, кто перешел из страха. В тяжких муках. Не желая умирать. А потом — о, великий Гостюхин — сцена покаяния. С плачем и падением в грязь. Чтобы очиститься», — тут ужо прапагандыст зусім блытае Сотнікава і Рыбака. Бо Уладзімір Гасцюхін граў менавіта Рыбака ў ваеннай драме «Узыходжанне» Ларысы Шапіцько — граў чалавека, які хацеў выратаваць сваё жыццё, але ў выніку трымае пад Сотнікавым калоду ў час пакарання.

Далей на прыкладзе гэтых герояў Азаронак паказвае, што Быкаў быў тым самым Рыбаком ці Сотнікавым, які ў выніку стаў Партновым. (У выніку блытаніны складана разабрацца).

Прыводзячы некалькі прасавецкіх выказванняў беларускага класіка, прапагандыст даводзіць, што Быкаў змяніў свае погляды ўзамен на абяцанне Нобелеўскай прэміі, якую яму пасулілі «новые интеллигенты». А калі Быкаў стаў пад бела-чырвона-белы сцяг, то тут ён ужо «упал до Портнова».

«С Днем Рождения, предатель! Мы будем тебя читать, чтобы знать, как нельзя умирать», — завяршае тэкст Азаронак.

Пасля прачытанага хочацца пажадаць Рыгору Азаронку яшчэ раз «открыть Быкава», каб нарэшце дазнацца, хто ёсць хто ў ягоных творах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: