Будаўніцтва музейнага квартала у Мінску завершаць у 2027 годзе. У Нацыянальным мастацкім стане больш экспазіцыйных плошчаў

Культура
Макет музейнага квартала. Фота: ont.by

У Мінску ідзе рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка (на Леніна 22) Нацыянальнага мастацкага музея для злучэння яго з астатнімі будынкамі музейнага квартала. Будаўнікі пачалі ўзводзіць «ўстаўку» паміж галоўным корпусам Нацыянальнага мастацкага і кутнім, адміністрацыйным. Якраз цяпер ідзе яго рэканструкцыя, паведамляе тэлеканал АНТ.

Музейны квартал Нацыянальнага мастацкага ўключае чатыры карпусы: галоўны (вул. Леніна, 20), адміністрацыйны (вул.Леніна, 22), выставачны (вул. к. Маркса, 24) і рэстаўрацыйны (вул. Кірава, 25).

Усе будынкі будуць злучаныя пераходнымі галерэямі і ўстаўкамі. У цэнтры комплексу размесціцца ўтульны дворык са скульптурамі.

У вуглавым будынку ідзе ўзмацненне апорных сцен, часовае ўзмацненне канструкцый, каб прыступіць да дэмантажу апорных канструкцый — даху і потым — усіх апорных ўнутраных сцен, з разборам і заменай усіх перакрыццяў ўнутры.

Чатырохпавярховы будынак на вуліцы Леніна, 22, — помнік архітэктуры ў стылі сталінскага класіцызму — не толькі захавае сваё аблічча, але і верне сабе гістарычную балюстраду, якую страціў у канцы 1950-х гадоў, калі надбудоўваўся пяты, мансардны, паверх.

Будаўніцтва музейнага квартала у Мінску завершаць у 2027 годзе. У Нацыянальным мастацкім стане больш экспазіцыйных плошчаў
Фота: realt.onliner

У перабудаваным будынку размесцяць экспазіцыйныя залы і будуць праводзіць экскурсіі. Тым самым павялічыцца плошча мастацкага музея, у запасніках якога захоўваюцца экспанаты, якія з-за даволі сціплых памераў выставачных плошчаў не бачыў ніхто з наведвальнікаў.

Экспазіцыі будуць арганізаваны і ў будынках-устаўках. З пачатку лета плануюць пачаць працы ў галоўным корпусе. Частка работ адтуль пераедзе ў прыбудову, нешта пакажуць на выставах, у тым ліку ў рэгіёнах.

Па планах рэканструкцыя павінна завяршыцца у снежні 2027 года.

Нагадаем, што нядаўна кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея змянілася, новай дырэктаркай стала Ірына Мацяс. Аднак экспазіцыяная палітыка музея па-ранейшаму выклікае пытанні. Напрыклад, у музеі адкрылася выстава, прысвечаная Ясеніну, на якой паказалі калекцыю рэгіянальнага фонду горада Варонежа, узровень якой больш адпавядае правінцыйнай галерэі, чым галоўнаму музею дзяржавы. Напрыканцы года працавала выстава праўладнай мастачкі Святланы Жыгімонт — відавочна не музейнага ўзроўню.

Ці пашырэнне экспазіцыйных плошчаў прывядзе да прынцыповай змены выставачнай палітыкі, адпаведнай статусу нацыянальнага музея? Пытанне застаецца адкрытым.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости