«Рэжым баіцца беларускую культуру»: Павел Латушка аб прызнанні Вольных Купалаўцаў экстрэмістамі

Культура
Фота: тг Паўла Латушкі.

«Прызнанне купалаўцаў экстрэмістамі — гэта пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускую культуру, якая ўнутры кожнага шчырага беларуса. Гэта пацверджанне таго, што беларуская культура — гэта пагроза для рэжыму», — кіраўнік НАУ, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета і экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка пракаментаваў наданне статусу «эстрэмісцкага фарміравання» незалежнай трупе «Вольныя Купалаўцы».

«Купалаўцы. Вольныя Купалаўцы. Яны з гонарам выйшлі з народам у 2020 годзе і з гонарам ідуць далей. Бо гонар — гэта тое, што не прадаецца. І выбітныя дзеячы нацыянальнай культуры змагаюцца за праўду. І гэта павінна натхняць нас усіх! Мы разам здольныя, як казаў Янка Купала, «падняць сцяг і дайсці да перамогі!», — падтрымаў артыстаў палітык.

«Рэжым прызнае творы класікаў беларускай літаратуры: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіміра Арлова, самаго Янкі Купалы і многіх іншых — экстрэмісцкімі матэрыяламі. Яны выключаюць са школьнай праграмы творы Уладзіміра Караткевіча. Яны мэтанакіравана змагаюцца з беларускай культурай.

У іх нават не ўздрыгнула рука, каб падпісваць рашэнні аб прызнанні экстрэмістамі народных, заслужаных артыстаў, выбітных дзеячаў нацыянальнай культуры, тых, хто пакаленнямі працаваў у Купалаўскім тэатры — найстарэйшым беларускім драматычным тэатры.

«Рэжым баіцца беларускую культуру»: Павел Латушка аб прызнанні Вольных Купалаўцаў экстрэмістамі
Гістарычны момант сыходу Купалаўцаў у 2020 годзе. Фота: М.Т.

Янка Купала калісьці сказаў: «Дум не скуеш ланцугамі». Так і культура застанецца ў душы чалавека, а дух народа не знішчыць.

Прызнанне купалаўцаў экстрэмістамі — гэта пацверджанне таго, што рэжым баіцца беларускую культуру, якая ўнутры кожнага шчырага беларуса. Гэта пацверджанне таго, што беларуская культура — гэта пагроза для рэжыму», — падкрэсліў Павел Латушка.

«Нам даюць наш сцяг у рукі, і гэты сцяг мы павінны з трыумфам вынесці на жыватворнае святло будучыні, вынесці з гордасцю, з гонарам і славай, — сцяг не абы-які, а свой, беларускі», — працытаваў словы Янкі Купалы грамадскі дзеяч.

Нагадаем, што 13 снежня Міністэрства ўнутраных спраў уключыла незалежную тэатральную трупу «Купалаўцы» ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў» «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: