Раннія фільмы суаўтара праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы» Андрэя Кашперскага можна паглядзець на Vodblisk

Культура
Кадр з фільма "Тут быў Саша" Аляксандра Кашперскага.

Кароткаметражныя стужкі беларускага рэжысёра Андрэя Кашперскага — суаўтара вядомага сатырычнага праекта «ЧынЧынЧэнэл» і абсурдысцкага серыяла «Працэсы» — з’явіліся на платформе анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk.«Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» — такі выглядае невялікая падборка працаў аўтара.

У фільмаграфіі Андрэя Кашперскага больш за 10 кароткаметражных фільмаў, некаторыя з якіх былі адабраны і атрымалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Падобна «Працэсам» у ранніх працах рэжысёра ўдосталь сатыры і абсурду, і нават у пастаноўцы кадраў счытваецца почырк аднаго з самых папулярных камедыйных рэжысёраў Беларусі.

У фільме «Тут быў Саша» дзеянне разгортваецца на дзіцячай пляцоўцы. Усё пачынаецца са сваркі двух умілаваных, якім цяпер трэба наладзіць паразуменне і давер у адносінах. Аднак у працэс умешваюцца вонкавыя фактары…

Некалькі сяброў сядзяць у кавярні і задорна расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі. З гэтага і складаецца вострасацыяльная стужка «Цукар».

«Hasta la vista, baby» — кароткі і жорсткі фільм пра жарт, які ператвараецца ў самы сапраўдны кашмар.

Vodblisk — анлайн-кінатэатр, створаны камандай фестывалю «Паўночнае ззяне», імкнецца прасоўваць незалежнае беларускае кіно і даваць голас незалежным беларускім фільммэйкерам і фільммэйкеркам. Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць глядзець увесь рэпертуар медыятэкі Vodblisk бясплатна, доступ да аднаго фільма з-за мяжы каштуе 5 долараў.

Нагадваем, што на працягу ўсяго красавіка на платформе дзейнічае спецыяльная прапанова са скідкамі на 3 пакеты фільмаў анлайн-кінатэатра.

У красавіку Vodblisk святкуе год сваёй працы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: