Пушкін у музеі Янкі Купалы, Шолахаў — у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У Мінску да 9 мая адкрываюць чарговую тэматычную выставу рускага пісьменніка

Культура

У культурных установах Мінска да 9 мая адна за адной адкрываюцца выставы пра рускіх пісьменнікаў. Нядаўна ў Музеі Янкі Купалы пачаў працу выставачны праект «Пушкін. Вайна. Блакада», сёння Музей гісторыі беларускай літаратуры анансаваў літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Яны змагаліся за радзіму», на якой можна будзе «пазнаёміцца з важным перыядам біяграфіі і творчасці Міхаіла Шолахава».

Выстава, якая «прадстаўляе калектыўны партрэт герояў яго твораў», рэалізавана ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем-запаведнікам Міхаіла Шолахава.

Відавочна, што падобныя праекты становяцца натуральным працягам падпісання дамоваў аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і расійскімі культурнымі інстытуцыямі. Нагадаем, толькі на Першым расійска-беларускім музейным форуме ў 2023 годзе было заключана 43 такіх пагадненні паміж музейнымі ўстановамі дзвюх краін — плён іх сёння можна назіраць на беларускіх пляцоўках.

Пушкін у музеі Янкі Купалы, Шолахаў — у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. У Мінску да 9 мая адкрываюць чарговую тэматычную выставу рускага пісьменніка

Цікава, што расійскія выставачныя праекты ў дадзены перыяд скрыжоўваюць дзве павесткі: ваенную і рускай літаратуры. Так, на выставе «Пушкін. Вайна. Блакада» дэманструюцца партрэты Пушкіна, ілюстрацыі да твораў рускага класіка, створаныя мастакамі, якія «жылі, змагаліся, паміралі ў блакадным горадзе, ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны».

На выставе «Яны змагаліся за радзіму» распавядаецца пра ваенныя творы і перыяд Міхаіла Шолахава.

Экспазіцыі робяцца планшэтнымі — то-бок, з фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі з фондаў расійскіх музеяў гледачу прапануецца пазнаёміцца на надрукаваных банэрах. То-бок пра паўнавартасныя выставы гаворка не ідзе.

Але прынцовым тут для расійскіх партнёраў з’яўляецца месца — можна было б зрабіць планшэтную выставу дзе заўгодна, у тых жа рускіх дамах, але важна зрабіць падзею ў беларускай культурнай установе рэспубліканскага значэння.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости