Прэзентацыю кнігі Вольгі Вялічкі пра жанчын-палітвязняў перанеслі на іншую пляцоўку. Прычына — у лісце фемсупольнасці
Reform.news · 11 ноября 2026, 21:22
https://reform.news/prjezentacyju-knigi-volgi-vjalichki-pra-zhanchyn-palitvjaznja-peranesli-na-inshuju-pljaco-ku-prychyna-u-lisce-femsupolnasci/13 лістапада ў віленскай прасторы «Кропка» павінна была прайсці прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка «Нябачныя: галасы жонак беларускіх палітвязняў». Аднак пасля публікацыі феміністкамі адкрытага ліста з патрабаваннем выключыць былога палітвязня Міколу Дзядка са складу ўдзельнікаў сустрэчы прастора «Кропка» — адмовілася ад правядзення імпрэзы і яна была перанесена ў іншае месца.
Аўтаркі ліста згадалі мінулыя адносіны Міколы Дзядка з Янай Стасяловіч, якія пачаліся, калі яму было 29 гадоў, а ёй — 16. Дзяўчына заяўляла пра перажыты ў тых стасунках псіхалагічны і сексуальны гвалт. Падпісанткі падкрэслілі, што Дзядок не ўзяў на сябе адказнасць за тыя дзеянні, і заклікалі выключыць Дзядка са складу ўдзельнікаў прэзентацыі кнігі. Калі арганізатары не адмовяцца ад удзелу Дзядка, феміністкі патрабавалі ад віленскай прасторы «Кропка» скасаваць правядзенне мерапрыемства.
Пад дакументам сабралі больш за 20 подпісаў як ад вядомых актывістак, так і ад карыстальнікаў пад псеўданімамі.
Цяпер імпрэза пройдзе па адрасе Bokšto g. 4 у Вільні.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
