Праект Polyn падзяліўся ў сеціве новым кліпам на песню «Ostanovka»

Культура
Скрыншот з відэа.

«Ostanovka» — новае відэа музычнага праекта POLYN сабрала ў YouTube ужо больш за тысячу праглядаў. Вандроўкі па снежным Мінску і Варшаве ў кампаніі музыкаў — бяспройгрышны варыянт, каб развітацца з зімой, пасумаваць па вуліцах такога далёкага і блізкага беларускага горада і адчуць супольную прастору «там» і «тут».

«Ostanovka» — кампазіцыя з дэбютнага альбома музыкаў «202022».

Рэжысёрка, аператарка, мантажорка кліпа — Дар’я Каляда. 

Апетар відэа — Дзмітрый Міхаловіч.

Нагадаем, што Polyn выдаў свой першы сінгл «Ледакол» у 2021 годзе. Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка з Port Mone — музыка, музыка і тэксты адпаведна; Ілля Чарапко-Самахвалаў («Пятля Прыхільнасці», «Касіяпея») – вакал — стварылі экзістэнцыйную алкагольную амаль баладу, у якой, забраўшы асновы гісторыі, пакінулі атмасферны гукавы ландшафт, паэтычны панкаўскі тэкст і пустэчу. З гэтага моманту стала ясна, што нараджаецца штосьці надзвычайнае.

Дэбютны альбом Polyn «202022», выдадзены ў 2023 годзе, музыкі апісалі так: «Гэта даўнтэмпа аб безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстара, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости