Праект «Пачуццё бяспекі», у якім прымалі ўдзел беларускія куратары і мастакі, атрымаў узнагароду House of Europe за найлепшую міжнародную супрацу

Культура
Фота: facebook/YermilovCentre

Вялікі міжнародны праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» атрымаў узнагароду House of Europe ў намінацыі Best International Cultural Cooperation. Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з аntiwarcoalition.art і Амбасадай культуры.

Праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» адкрыўся напрыканцы жніўня 2024 года ў Харкаве ў інстытуцыі сучаснага мастацтва ЄрміловЦентр. Сярод галоўных яго мэтаў — падкрэсліць жыццеўстойлівасць і крэатыўнасць Харкава, горада, які штодня сутыкаецца з цяжкасцямі, і стварыць механізмы падтрымкі, якія б аб’ядналі Харкаў і сусветную супольнасць. Дзеля гэтага ў межах праекта былі створаны «Масты салідарнасці», якія ўключыла ў сябе больш за 20 мерапрыемстваў у 12 краінах, як анлайн, так і афлайн.

Праект «Пачуццё бяспекі», у якім прымалі ўдзел беларускія куратары і мастакі, атрымаў узнагароду House of Europe за найлепшую міжнародную супрацу
Праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» Фота: YermilovCentre

Каманда праекта складалася з беларускіх і ўкраінскіх куратараў: Таццяны Качубінскай, Аляксандра Камарова, Марыны Коневай, Антаніны Сцебур, Максіма Тымінько.

Праект «Пачуццё бяспекі», у якім прымалі ўдзел беларускія куратары і мастакі, атрымаў узнагароду House of Europe за найлепшую міжнародную супрацу
Праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» Фота: YermilovCentre

«Узнагарода за лепшую міжнародную культурніцкую каааперацыю House of Europe – важная найперш для самаго ЄрміловЦентра, установы, якая з 2014 года знаходзіцца на фронтлайне вайны, — пракаментавала падзею адна з куратарак праекта Антаніна Сцебур. — Мне падаецца, што гэта вельмі важны жэст і важнае прызнанне для людзей, якія там працуюць. Сам праект быў вельмі шматслойным, бо складаўся і з выставы ў Харкаве, і з «Мастоў салідарнасці» — шэрагу падзей у розных краінах, якія звязалі Харкаў з астатнім светам, выбудавалі сувязі, якія паказалі сусветную падтрымку гэтаму гораду. У праекце ўдзельнічала больш за 20 арганізацый па ўсім свеце».

Праект «Пачуццё бяспекі», у якім прымалі ўдзел беларускія куратары і мастакі, атрымаў узнагароду House of Europe за найлепшую міжнародную супрацу
Праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» Фота: YermilovCentre

«Каманда ЄрміловЦентр выказвае бязмежную падзяку ўсім партнёрам і калегам за натхнёнае супрацоўніцтва і смеласць рэалізаваць гэты праект у Харкаве падчас поўнамаштабнага ўварвання. Гэта надзвычай важны жэст салідарнасці і падтрымкі нашага горада і яго супольнасці», — паведамляецца ў сацсетках інстытуцыі.

Праект «Пачуццё бяспекі», у якім прымалі ўдзел беларускія куратары і мастакі, атрымаў узнагароду House of Europe за найлепшую міжнародную супрацу
Праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» Фота: YermilovCentre

Пра праект «Пачуццё бяспекі. Масты салідарнасці» Reform.news даваў вялікі матэрыял якраз напярэдадні адкрыцця.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.