«Полк твайго імя віншуе цябе» — «каліноўцы» запісалі відэа да 185-годдзя Кастуся Каліноўскага

Новости

Полк Каліноўскага запісаў відэа да 185-годдзя Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся ў Мастаўлянах 2 лютага 1838 года. На запісе ваяры трымаюць 26 паходняў, якія, як тлумачыцца, сімвалізуюць полымя, якое гарэла ў сэрцы паўстанца. Яны падкрэсліваюць значэнне фігуры Каліноўскага для Беларусі як героя, які ўсведамляў беларусаў за асобную нацыю, што мае права на самавызначэнне.

«У багоў няма выпадковасцяў. Магчыма, так трэба было, каб мы зноў узгадалі пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў трагічных абставінах, імкнучыся здабыць волю. Паўстанцы былі прадстаўнікамі розных народаў і веравызнанняў, але яны ўсе змагаліся з царызмам за свабоду сваіх народаў, за іх агульную свабоду, за нашу з вамі свабоду», — гаворыцца ў прамове.

«Сёння мы працягваем справу нашых продкаў і ідзем шляхам паўстанцаў супраць усё той жа імперыі, супраць усё таго ж самага царызму. Змагаючыся за вольнасць Украіны зараз, мы змагаемся за вольную Беларусь у будучыні. З днем народзінаў, Кастусь», — кажуць добраахвотнікі.

Тэлеграм-канал падраздзялення апублікаваў таксама тэкставае віншаванне:

«160 гадоў таму ён пісаў, што мы — беларусы. Мы не палякі і не расейцы. Мы не толькі для “касЫ”. Не толькі для журбы. Не толькі для гора. Мы ведаем навукі. Мы маем жаданне дэмакратыі. Мы маем сваю мову. Сваю культуру. Мы маем сваю нацыю.
Мы – Беларусы. Мы – айцішнікі. Мы — пісьменнікі. Мы — нобелеўскія лаўрэаты. Мы — мастакі. Мы — спевакі. Мы — алімпійскія чэмпіёны. Мы — ваяры. Мы ўжо дасягнулі таго, пра што Кастусь Каліноўскі мог толькі марыць. І мы дасягнем таго, пра што марым цяпер. Мы дасягнем свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі! Мы дасягнем шчаслівай Беларусі! Полк твайго імя віншуе цябе!»

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: