Песні на тэксты беларускіх паэтаў выканалі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ў Чэхіі

Культура
Праект «Na dně mojí duše». Фота: RAZAM

Тэксты Уладзіміра Караткевіча, Валярыны Куставай, Алеся Плоткі (вядомага пад псеўданімам Baisan) і беларускі фальклор у сучасным сімфанічным гучанні можна пачуць у новым альбоме «Na dně mojí duše» гурта RAZAM і Івы Марэшавай. Альбом быў запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі.

Песні на тэксты беларускіх паэтаў выканалі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ў Чэхіі
Праект «Na dně mojí duše». Фота: RAZAM

Праект «Na dně mojí duše» яднае world music, джаз і класічную музыку. Гэта глыбокае мастацкае і асабістае выказванне, насычанае сэнсамі, сімваламі і дэталямі.

Разам з запісам выходзіць і кліп на загалоўную песню «Na dně mojí duše» (symphonic), які перадае тэмы праўды, унутранага позірку і смеласці сустрэцца сам-насам з сабой. Рэжысёрам кліпа стаў Давід Корцына (David Korcina).

Тэкст песні, якая гучыць па-беларуску, напісаў паэт Алесь Плотка (Baisan).

Музыку стварылі Іва Марэшова разам з Аляксандрам Ясінскім і Радкам Долэжалам. Алесь Ясінскі, які таксама з’яўляецца аўтарам аркестровай аранжыроўкі, паходзіць з Баранавічаў і з 2011 года жыве і працуе ў Чэхіі.

«Калі мы заглядаем на дно сваёй душы і знаходзім у сабе сілы ўбачыць усё так, як ёсць — без упрыгожанняў і без празмернай дэманізацыі, нам застаецца толькі праўда, — кажа Іва Марэшова, — дно душы — для мяне гэта зыходны пункт, нуль, месца, з якога ўсё нараджаецца і з якога мы можам крочыць у любым кірунку».

Новы альбом музыкі прэзентуюць 6 красавіка 2025 года а 19:30 у Празе, Divadlo na Vinohradech. Спецыяльнымі гасцямі вечара стануць вядомы чэшскі актор Марэк Ламбора і фантастычны піяніст Ондржэй Кабрна.

Квіткі можна набыць тут.

Песні на тэксты беларускіх паэтаў выканалі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра ў Чэхіі
Праект «Na dně mojí duše». Фота: RAZAM

Алесь Ясінскі прывязе плыту ў Польшчу і ў Літву, дзе выступіць з канцэртамі:

22/4 Przeswit, Варшава

23/4 Bialystok Music Club, Беласток

25/4 Create Culture Space, Вільнюс

26/4 Беларускі дом, Вільнюс

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости