Першы «Залаты мядзведзь» у нарвежскага кіно. Найлепшы фільм Берлінале — «Мары» нарвежца Дага Ёхана Хаўгеруда

Культура
Прадзюсар карціны "Мары" Інгве Сэтэр, рэжысёр Даг Ёхан Хаўгеруд, прадзюсарка Хэге Хаўф Хваттум - уладальнікі "Залатога мядзведзя" - галоўнай узнагароды фестываля. Фота: @Dirk Deckbar/Berlinale 2025.

Найлепшым фільмам Берлінале-2025 была прызнана стужка нарвежскага рэжысёра Дага Ёхана Хаўгеруда «Мары» (Drømmer). Рашэнне журы фестывалю на чале з рэжысёрам Тодам Хейнсам сталася нечаканым для многіх, але для нарвежскага кіно — гэта першы «Залаты мядзведзь» у гісторыі кінематаграфіі краіны.

«Мары» — гэта другая карціна Дага Ёхана Хаўгеруда з трылогіі «Секс Мары Каханне». Стужка «Секс» была паказана летась у межах Берлінскага кінафестываля, «Каханне» ўвайшло ў праграму Венецыянскага агляду-2024, і сёлета міжнародная прэм’ера «Мары» ў Берліне ўвянчалася найвышэйшай адзнакай журы кінематаграфістаў.

Кіно Хаўгеруда распавядае гісторыю першага кахання 17-гадовай студэнткі Ёхан да сваёй настаўніцы. Шчыра апісаўшы свой інтымны досвед у нататках, Ёхан спачатку павяргае ў шок сваіх маці і бабулю, якія выпадкова знаёмяцца з імі, а потым правакуе блізкіх узнавіць свой вопыт першага моцнага пачуцця. Але насамрэч што адбылося паміж дзяўчынай і яе настаўніцай? Дзе заканчваецца літаратура і пачынаецца зона інтымнага? Што робіць пісьмо з нашым досведам? Рэжысёр і сцэнарыст карціны Даг Ёхан Хаўгеруд прапануе паразважаць на гэты конт.

Першы «Залаты мядзведзь» у нарвежскага кіно. Найлепшы фільм Берлінале — «Мары» нарвежца Дага Ёхана Хаўгеруда
Кадр з фільма «Мары».

Адзначым, што «Мары» таксама атрымалі на Берлінале прыз міжнароднай кінакрытыкі FIPRESCI і прэмію Гільдыі нямецкіх кінатэатраў Arthouse.

«Фільм, які дэманструе сілу апавядання, раскрывае розныя пункты гледжання, дыялог паміж пакаленнямі, пытанні таленту і разбурае межы квіркінематографа», — так пракаментавала свой выбар журы міжнароднай кінакрытыкі.

Наступныя ўзнагароды Берлінскана фестывалю размеркаваліся наступным чынам.

«Сярэбраны мядзведзь» — Гран-пры журы — за карціну «Блакітная сцежка» (O último azul ) у бразільскага рэжысёра Габрыэля Маскара.

Стужка «Пасланне» (El mensaje) аргентынскага рэжысёра Івана Фунда была адзначана другім «Сярэбраным мядзведзем» журы.

«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру — у кітайскага кінематаграфіста Мэн Хо за фільм «Жыццё на зямлі» (Sheng xi zhi di).

«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую працу актора/акторкі — у аўстралійкі Роуз Бірн за ролю ў фільме «Калі б у мяне былі ногі, я б цяпе пхнула» Мэры Бранштэйн.

Першы «Залаты мядзведзь» у нарвежскага кіно. Найлепшы фільм Берлінале — «Мары» нарвежца Дага Ёхана Хаўгеруда
Кадр з фільма «Калі б у мяне былі ногі, я б цяпе пхнула».

«Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую ролю другога плана — у Эндру Скота за ролю ў фільме «Блакітны месяц» Рычарда Лінклейтэра.

Румынскі кінематаграфіст Раду Жудэ атрымаў «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшы сцэнар — яго карціна «Кантыненталь’25» лічылася адным з фаварытаў конкурсу Берлінале.

«Сярэбранага мядзведзя» за выбітныя мастацкі дасягненні дастаўся творчаму ансамблю французскага фільма «Ледзяная вежа» Люсі Хадзіхалілавіч.

75-ты Берлінскі міжнародны кінафестывалі праходзіць сёлета з 13 па 23 лютага.

Нагадаем, што ў яго секцыі «Форум» прыняла ўдзел стужка беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава». Поўнаметражны дебют маладога кінематаграфіста быў адзначаны на фестывалі прэміяй чытацкага журы нямецкай газеты «Tagesspiegel».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости