Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Культура
Фота: Вікіпедыя.

23 траўня пайшоў з жыцця Андрэй «Філ» Філатаў — удзельнік рок-гуртоў «Сузор’е», Zindan, Mojo Blues, «Крама».

Як адзначаюць яго сябры, два дні таму ў творцы здарыўся інсульт. Яго не стала сёння раніцай. Музыканту быў 71 год.

Андрэй Філатаў нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 году, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар хіта «Сузор’я» «Весенний день». Далучыўся да гурта Zindan у 1991-м. У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», праз год увайшоў у «Краму».

З сярэдзіны 1990-х да 2003 году быў гукарэжысёрам мінскага «Стар-клубу», выступаў як вядучы фестываля «Блюз жыве ў Мінску». Уладальнік галоўнага прызу фэстываля імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.

Андрэй Філатаў вёў свой канал на YouTube, дзе выкладваў запісы выступаў беларускіх рок- і блюз-гуртоў і выканаўцаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.