Паэтка Вольга Гапеева і музыка Віктар Сямашка выдалі «Сьпеўнік багоўкі» – летні альбом для дзяцей і дарослых
Reform.news · 21 июля 2026, 16:45
https://reform.news/pajetka-volga-gapeeva-i-muzyka-viktar-sjamashka-vydali-spe-nik-bago-ki-letni-albom-dlja-dzjacej-i-daroslyh/Паэтка Вольга Гапеева і музыка Віктар Сямашка прадставілі альбом «Сьпеўнік багоўкі». У альбоме 24 кампазіцыі, створаныя на аснове вершаў з першай беларускай анталогіі нерыфмаванай паэзіі для дзяцей «На пухнатых лапках», укладзенай і праілюстраванай Вольгай Гапеевай (Skaryna Press, London; Halijafy, Minsk. 2025).
Яна ж пераклала на беларускую мову творы шматлікіх аўтараў розных эпох і куткоў свету ад Скандынавіі да Новай Зеландыі, ад абедзвюх Амерык да Ірану, Індыі і Японіі. У альбоме, у прыватнасці, загучалі вершы паэткі Заро Уайл, якая піша па-англійску ў Францыі і мае беларускае паходжанне, нямецкага дадаіста Х’юга Баля, кубінскага паэта Нікаляса Гільена, а таксама Федэрыка Гарсіі Лоркі і іншых аўтараў.
Агульная працягласць альбома — каля 40 хвілін.
«Альбом атрымаўся вельмі разнастайным, дзе спалучыліся лірычнае і бунтарскае, іранічнае і ўдумлівае. Я вельмі ўдзячная Віктару, які пагадзіўся на гэтую авантуру. Як можна праспяваць хайку або танка, і ўвогуле нерыфмаваныя вершы? Гэта выпрабаванне яшчэ тое! Мне хацелася, каб у дзяцей (і дарослых) была магчымасць і ў музычным плане мець нешта эксперыментальнае і авангарднае, з элементамі какафоніі і джазу, што пашырала б іх музычны гарызонт», — адзначыла Вольга Гапеева.
Паслухаць «Сьпеўнік багоўкі» можна на платформе SoundCloud, а анталогія нерыфмаванай паэзіі для дзяцей даступная на сайце выдавецтва Skaryna Press.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
