«Падарожжы з Жыгамонтам» прэзентавалі новы выпуск. Спадар Юрась завітаў у вёску Мікалаева
Reform.news · 20 июня 2026, 14:30
https://reform.news/padarozhzhy-z-zhygamontam-prjezentavali-novy-vypusk-spadar-juras-zavita-u-vjosku-mikalaeva/Складана ўявіць лета без падарожжаў, а тым больш — без падарожжаў са слынным «дылетантам» Юрасём Жыгамонтам. На днях знакаміты вандроўнік па мястэчках Беларусі выклаў новы выпуск з свайго архіву — у вёску Мікалаева.
У былое мястэчка Іўеўскага раёну спадар Юрась ездзіў увесну — ён паўстае перад гледачамі ў чорным паліто і капелюшы, а не ў белым летнім касцюме. Але няўрымслівы дух даследчыка не абмінае цікавостак Мікалаева; спадар Жыгамонт распавядае пра знакамітых постацей вёскі — археолага Леаніда Побаля, асветніка Канстаціна Тызенгаўза, магната Мікалая Кішку, а таксама пра сенсанцыйную археалагічную знаходку мястэчка — васьміметровы човен з цэлага дуба, век якога — пачатак XVI стагоддзя. Човен знайшлі мясцовыя жыхары ў Нёмане, на якім стаіць вёска, у 2018 годзе.
Гледачы, як заўжды, цёпла прывіталі цікавы выпуск вядомай праграмы.
Нагадаем, што летась улюбёны многімі пакаленнямі беларусаў праект аднавіў свае выпускі ў інтэрнэце. Але вяртанне «Падарожжаў» выклікала шал у прапагандыстаў, які пачалі ў медыя кампанію па дыскрэдытацыі спадара Юрася.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
