Новая пастаноўка ад Яўгена Карняга — на сцэне Беларуская тэатра лялек пакажуць чорную камедыю паводле братоў Грым

Культура
Фрагмент афішы спектакля "Сёстры Грым". Фота: сайт тэатра.

У сталічным Тэатры лялек прэм’ера — адзін з найбольш касавых рэжысёраў беларускага тэатра Яўген Карняг паставіў чорную камедыю паводле казак братоў Грым. Пастаноўка пад назвай «Сёстры Грым» шле прывітанне культаваму спектаклю «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», пастаўленаму Карнягам у 2015 годзе.

«У атмасферы, напоўненай ценямі мінулага, паўстаюць тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры вядзьмаркі. Кожная з гераінь – унікальны лёс, які яднае рэальнасць і фантазію ў нешта новае і дзіўнае. «Сёстры Грым» – гэта разважанне пра любоў, унутранае святло і прыроду жанчыны», — адзначаецца ў анатацыі да твора.

Падкрэсліваецца, што гледача чакае сустрэча ўжо з добра знаёмымі гісторыямі, і з новымі сюжэтнымі лініямі. То-бок, перад публікай паўстане апгрэйд вядомай пастаноўкі, якая ішла на сцэне без малага шэсць сезонаў. Дазволім сабе сказаць, што «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі» вяртаецца на сцэну ў новым статусе — у старым складзе, але ў новым часе і якасці.

«Сёстры Грым» ствараліся, як усе апошнія пастаноўкі Яўгена Карняга, у тандэме з даўнімі аднадумцамі рэжысёра: з мастачкай-пастаноўшчыцай Таццянай Нерсісян і кампазітаркай Кацярынай Аверкавай. Нагадаем, што трыа працавала над такімі спектаклямі, як «На чорнай-чорнай вуліцы» паводле казак Ганса Хрысціяна Андэрсана, «Мроіва», «Разумны сабачка Соня», «Прададзены смех», а таксама нашумелымі «Шлюб з ветрам», «Пачупкі», «Забалоцце».

Прэм’ера «Сёстраў Грым» адбудзецца ў Мінску ўжо 13 верасня. Набыць квіткі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости