Латушко: Независимость — главная ценность для беларусского народа

Новости
Фото: ОПК

Независимость — главная ценность для беларусского народа. Об этом заявил глава НАУ, зампред Объединенного переходного комитета Павел Латушко в обращении по случаю 35-й годовщины восстановления независимости Беларуси.

«25 жніўня 1991 года — вызначальная дата для сучаснай Беларускай дзяржавы. У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага. Беларускі народ абвясціў свету: Беларусь — незалежная.

«Стагоддзі барацьбы нашых продкаў за незалежнасць нарэшце завяршыліся перамогай, і суверэнная Беларусь заняла сваё месца на мапе Еўропы. Беларусы нарэшце здабылі свой уласны дом. Дом, у якім ніхто больш не меў бы права прыцясняць нас, вызначаць наш шлях, навязваць нам чужых саюзнікаў ці забараняць размаўляць на роднай мове.

Сёння наш супольны дом захоплены ворагам Беларусі. Дыктатар ператварыў святую для кожнага з нас незалежнасць у банальны прадмет гандлю, каб проста утрымаць асабістую ўладу. Нашу краіну зноў спрабуюць аддаць пад чужы кантроль, а беларусаў — пазбавіць права на ўласную будучыню.

Наша галоўная супольная задача — не дапусціць гэтага злачынства супраць народа. Мы не маем права аддаць варожым сілам тое, за што змагаліся генерацыі беларусаў. Абараніць незалежнасць — гэта наш абавязак перад прашчурамі і перад будучымі пакаленнямі, якім мы павінны перадаць Беларусь вольнай і суверэннай.

Незалежнасць — гэта галоўная, непарушная каштоўнасць беларускага народа. Больш за 97% беларусаў цвёрда імкнуцца жыць у суверэннай дзяржаве. І гэта наш агульны фундамент. Фундамент, які дапаможа беларусам паразумецца з беларусамі, аб’яднаць сілы і вярнуць краіну яе сапраўднаму гаспадару — беларускаму народу.

Жыве Беларусь!» — заявил он.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.