Названы пераможца прэміі «Гліняны Вялес»

Культура
Юрый Станкевіч. Фота: racyja.

Лаўрэатам штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2023 год стаў празаік Юры Станкевіч, ён узнагароджаны пасмяротна за агульны ўнёсак у беларускую літаратуру, паведаміў старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі Алесь Аркуш.

Прэмія «Гліняны Вялес» ніколі не прысуджалася пасмяротна, Алесь Аркуш патлумачыў, што арганізатары вырашылі зрабіць выключэнне і ўшанаваць «блізкага нам па творчых, маральных і жыццёвых перакананнях празаіка Юрыя Станкевіча».

Пісьменніка не стала ў 2021 годзе. Яго аўдыякнігу «Любіць ноч — права пацукоў» можна паслухаць тут.

«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, якая ўручаецца з 1993 года. Яна была заснавана сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Летась прэмію атрымала атрымала графічная кніга «Побач» Насты Кудасавай (вершы) і Святланы Дземідовіч (ілюстрацыі).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: