Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА

Культура
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

Мастацкі музей адкрыў выставачны праект «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаны традыцыйнаму ткацтву вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гэта сумесная выстава з Веткаўскім музеем і музеем народнай архітэктуры і побыту.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава на працягу ўжо 47 год (з дня свайго заснавання) займаецца даследваннем і папулярызацыяй гэтай традыцыі.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

Неглюбскае ткацтва – унікальная з’ява беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Тэкстыль у Неглюбцы – носьбіт унікальнай арнаментальнай сістэмы: адны з самых архаічных і найстаражытных узораў.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

Традыцыя сфармавалася яшчэ ў XVII стагоддзі. Адмысловую вядомасьць набылі неглюбскія ручнікі, якія адрозніваюцца складанай паліхромнай гамай (да 25 адценняў) і багатай арнаментальнай спадчынай, якая налічвае больш за 120 узораў, некаторыя з якіх узыходзяць да тысячагадовых традыцый. Геаметрычныя і раслінныя арнаменты («крывулі», «павукі», «яблынька» і інш.) нясуць у сабе зашыфраваныя пажаданні дабра, каханьня, дабрабыту і здароўя. Унікальнасьць тэхнікі, пры якой ткацтва вядзецца са сподняга боку, забяспечвае непаўторнасць кожнага выраба.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

Неглюбскі строй — адзін з найбольш архаічных і складаных у беларускім народным адзенні. У ім гарманічна спалучаюцца белая арнаментаваная сарочка, дробнаклятчастая панёва-плахта, суконны фартух, нагрудны фартух («запіна»), шырокі чырвоны пояс. Дапаўняюць касцюм чапец з даматканай хусткай (наміткай), шматлікія шыйныя, нагрудныя і наспінныя ўпрыгожанні. У дзявочым варыянце касцюма прысутнічаюць сарочка, якую апраналі з вялікім напускам на поясе, клятчасты, як і панёва, фартух-«калышка», пояс. Па святах да касцюма дадавалі дзявочы галаўны ўбор са стужак («кубак») і традыцыйныя ўпрыгожванні.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

У снежні 2025 года негюбская тэкстыльная традыцыя ўвайшла ў спіс ЮНЕСКА, як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што мае патрэбу ў ахове.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: vetkamuseum

На выставе прадстаўлены разнастайныя творы мастацкага ткацтва выдатных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм вёскі Неглюбка і аўтэнтычныя рэдкія аксесуары. Экспазіцыю дапаўняе шэраг інструментаў для апрацоўкі льну.

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Майстар-клас на адкрыцці выставы. Фота: vetkamuseum

У адкрыцці выставы брала ўдзел неглюбская ткачыха Алена Дзямчыхіна. А таксама адбылася прэзентацыя альбома «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм».

Нацыянальны мастацкі музей паказвае традыцыйнае ткацтва Неглюбкі, унесенае ў спіс ЮНЕСКА
Майстар-клас на адкрыцці выставы. Фота: vetkamuseum

Выстава працягнецца па 27 ліпеня ў выставачным корпусе (К. Маркса, 24), на трэцім паверсе

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.