Каманда праекта «Tradycyja», накіраванага на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры, плануе апублікаваць унікальнае выданне — «Беларускі дзіцячы сьпеўнік» фалькларыста і педагога Антона Грыневіча. У зборнік увайшлі дзіцячыя песні, лірыка, народныя матывы, запісаныя ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905-1924 гадах.
У спеўніку надрукуюць ноты і тэксты песень, тлумачэнні, акрамя таго, выданне вырашылі дапоўніць: зрабіць уступны артыкул, далучыць аўдыядадатак, прэзентаваць як у сучасным выглядзе, так і ў факсімільным.
Вось тут можна падтрымаць «Беларускі дзіцячы сьпеўнік».
Спеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе, на жаль, вельмі малым накладам. Арыгіналы захаваліся толькі ў архівах, таму цяпер вырашылі надрукаваць 1 тысячу асобнікаў і шырока распаўсюдзіць сярод беларусаў свету як у PDF-фармаце, так і ў друкаваным выглядзе.
Кожны спонсар атрымае спеўнік ў падарунак.
Сабраная сума пойдзе:
- на падрыхтоўку і ўкладанне
- дызайн і вёрстку
- друк 1 тысячы асобнікаў
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: