На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж

Главное
Падчас польскай прэм'еры фільма Юрыя Сямашкі на фестывалі "Новыя гарызонты". Актор Вячаслаў Кміт у магічным швэдары. Фота: Reform.news.

Драмедзі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» атрымала польскую прэм’еру на Уроцласкім фестывалі «Новыя гарызонты» (BNP Paribas Nowe Horyzonty). Квіткі на сеанс карціны беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі на 24 ліпеня былі цалкам раскупленыя.

«Стварыць гэты фільм у Беларусі было немагчымым, — заяўвіў на пачатку паказа кіно Юрый. — Пры падтрымцы прадзюсараў з Літвы і Германіі ў нас атрымалася зняць карціну ў Варшаве, і пасля гэты фільм атрымаў прэм’еру на фестывалі ў Берліне. Цяпер мы гатовыя супрацоўнічаць з польскай супольнасцю», — з уласцівым яму гумарам прэзентаваў карціну 32-гадовы беларускі рэжысёр і сцэнарыст.

На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Юрый Сямашка (у цэнтры) прадстаўляе карціну. Фота: Reform.news.
На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Каманда фільма падчас сесіі пытанняў і адказаў. Фота: Reform.news.

Драмедзі, у якім музыкант Вячаслаў Кміт грае акурат музыку ў пошуках магічнага шчаслівага швэдара, вядучы паказа прэзентаваў як незалежны праект, але з моцным сцэнарыем, нарацыяй. Кіно беларускай каманды апісалі як панк-рокавы фільм з выдатным кастынгам.

Вячаслаў Кміт прызнаўся на сесіі Q&A, што калі прачытаў сцэнарый «Лебядзінай песні Фёдара Озерава», то цалкам атаясаміў сябе з галоўным героем.

«Мой персанаж Фёдар — гэта я на 100 адсоткаў. Пры чым калі я сустрэў рабятаў, акцёрскую каманду, яны сказалі, гэта гісторыя [не толькі пра цябе], яна пра нас», — падзяліўся артыст.

Юрый Сямашка заўважыў, што хоць гэта была яго першая ігравая карціна, якую ён рабіў ў камандзе, а не самастойна, папярэдні кінадосвед дапамог яму адчуваць сябе ўпэўнена.

«Я зрабіў шмат кароткаметражных і анімацыйных стужак, вывучаў сторытэлінг. Таму я выкарыстоўваў папярэднія веды, калі пісаў сцэнар да «Лебядзінай песні Фёдара Озерава». Для мяне гэты праект вызначаўся проста большым маштабам. Але так, гэта быў выклік у пэўным сэнсе. Лічу, што 80 адсоткаў гэта фільма — гэта сцэнар, і толькі 20 працэнтаў прыпадае на ідэі, якія з’явіліся на пляцоўцы, у працэсе рэалізацыі праекта», — распавёў ён пра сваю працу над кіно.

Дзеянне карціны адбываецца ва ўмоўным горадзе аўтар адмыслова хацеў стварыць асяродак аддаленых спальных раёнаў, якія могуць быць як у Варшаве, так і ў Мінску. Напярэдадні новага году, у часы напружанай палітычнай абстаноўкі — чакання пачатку Трэцяй сусветнай вайны — музыка Фёдар пачынае ўласную адысею, якая прывядзе яго ў цалкам невядомыя абшары.

Галоўны герой карціны Фёдар Озераў у пошуках талісмана — таго самага швэдара, які дапаможа яму напісаць хіт, сустракаецца з рознымі героямі — дзяўчынай Аленай з Ціндара, дзіўным музыкантам і паэтам Віталём, музыкантам Мітрафанам. Ключавы персанаж у стужцы сястра героя.

На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Каманда фільма падчас сесіі пытанняў і адказаў. Фота: Reform.news.

Падчас сесіі Q&A у актораў папрасілі распавесці пра агульным рысы са сваімі персанажамі.

«Што датычыцца майго характару, па-першае, я люблю сабак, — пажартавала Наста Рысік, якая іграла дзяўчыну Алену з Ціндара. У фільме гераіня прыходзіць на спатканне с сабачкам. — Па-другое, меркаванне наконт Ціндара маёй гераіні супадае з маім».

Аляксей Любчанка, які ўвасобіў ў фільме надзвычай дзіўнага паэта і музыку Віталя, аўтара паэтычнага зборніка «Арфей і everybody», нечакана для сябе выявіў шмат падабенства са сваім героем.

«Я пісаў вершы даўно, але скончыў, бо няма сэнсу. Мне не пашчасціла з паэзіяй, але таксама я не меў поспеху ў стасунках з людзьмі, асабліва з дзяўчатамі. Я намагаўся пасябраваць з кімсьці, але часам гэта было не зусім удала, і як мне паведаў потым сябра, падобна было па паводзінах да сталкера. Я так не думаў, але ён мне перадаў, што вельмі падобна. Была такая сітуцыя некамфортная, калі спрабаваў камусьці спадабацца, але не зусім атрымлівалася. Аказваецца, ўсё гэта так падобна да майго характара. Страшна падобна», — разгаварыўся актор.

На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Разважае Аляксей Любчанка. Фота: Reform.news.

Віялета Рагачова, выканаўца ролі сястры Фёдара, ахарактарызвала свою героіню як наіўную постаць па-за часам і месцам. Але дадала, што ў яе таксама ёсць брат, якога яна любіць і шануе, — у чым яна падобная з гераіняй.

Настасся Караткевіч, якая грала музыканта, падзялілася, што спяваць і іграць на гітары — цалкам яе іпастась. І дадала, што для яе вялікім задавальненнем стала і дапамагаць на здымачнай пляцоўцы.

«Дзякуй, што прыйші, і распытваеце нас, — выступіў з прамовай Канстацін Літвінаў, выканаўца ролі яшчэ аднога музыканта ў фільме. — У карціне гучыць сапраўды мая песня, якая мае назву «Ціндар, я цябе ненавіджу», гэта абсалютная праўда пра мяне».

На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Кастанцін Літвінаў распавядае пра свайго героя. Фота: Reform.news.
На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Каманда фільма. Злева направа: Настасся Караткевіч, Віялета Рагачова, Кастанцін Літвінаў, Юрый Сямашка, Вячаслаў Кміт. Фота: Reform.news.

Гледачы задавалі пытанні і пра магічны швэдар, у якім выйшаў на сцэну музыкант Вячаслаў Кміт.

«Швэдар узнік з самага пачатку ў сцэнарыі, — прызнаўся Юрый Сямашка. — Хацелася з ім штосьці зрабіць, пабудаваць канцэпцыю гісторыі вакол швэдара як пэўнай таямніцы. Але ў нас было вельмі мала часу. Швэдар быў створаны ў сярэдзіне здымак, літаральна за дзень да таго, як ён быў патрэбны. Калі казаць зусім падрабязна пра працэс стварэння рэчы, што ў нас быў базавы швэдар, а далей мастачка па касцюмах стварыла на ім рамонкі». 

Дэбютная ігравая стужка Юрыя Сямашкі паўстала ў выніку праекта Інкубатар мікрабюджэтнага кіно, зладжанай Беларускай сеткай фільммейкераў (Belarusian Filmmakers’ Network) на чале з прадзюсарам Леанідам Каліценем. Карціну беларускага рэжысёра падтрымалі літоўскі прадзюсар Кяйстуціс Драздаускас, нямецкія Марк-Даніэль Дайманд і Крысціян Рыгель. На пітчынгу Котбускага фестывалю яна звярнула на сябе ўвагу і ў выніку трапіла на Берлінскі кінафестываль — кіно дэманстравалася ў секцыі «Форум». У краінах — вытворцах фільма пазначаны Літва і Германія.

На фестывалі «Новыя гарызонты» адбылася польская прэм’ера фільма Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — фотарэпартаж
Каманда фільма перад кінатэатрам «Новыя гарызонты». Фота: Reform.news.

Другі паказ карціны адбудзецца на фестывалі «Новыя гарызонты» 25 ліпеня.

Таксама нагадваем, што «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» зараз даступная анлайн. Да 3 жніўня на анлайн-паказ карціны можна набыць квіток за 22 злотых на сайце фэсту.

Чытаць рэцэнзію на фільм можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости