Арт-станцыя «Дубулты» — гэта прастора сучаснага мастацтва ў Юрмале, якая працуе наўпрост на чыгуначнай станцыі. Учора ў гэтым незвычайным «месцы для лекцый, дыскусій, мерапрыемстваў і сустрэч з цягнікамі» адкрылася выстава пра супраціў беларусаў — «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020».
«Выстава прысвечана знаходлівасці беларускага народа, якая стала галоўнай зброяй у барацьбе з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам улады. [Выстава прысвечана] творчасці, з дапамогай якой пратэстуючыя на працягу многіх месяцаў спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды», — адначаецца ў апісанні да праекта, ініцыятарам якога выступіла аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка».
Беларусаў Латвіі падтрымала каманда Арт-станцыі «Дубулты», і выніку супрацоўніцтва нарадзілся вялікае выставачнае выказванне — з працай куратараў. Імі на праекце выступілі Інга Штэймане і Дзіяніс Давыдаў.
Так, на першым паверсе прасторы размешчаны «фотасведчанні тэрору, учыненага ўладай, мірных маршаў, якія сталі адказам на гвалт, і дваровых ініцыятываў, якія аб’ядналі людзей». Тут прадстаўлены работы Яўгена Ярчака, Яўгена Атцэцкага і іншых фатографаў, а таксама выстаўлены сцягі пратэсных раёнаў, пад якімі аб’ядноўваліся беларусы, якія жывуць па суседстве.
Другім паверх адданы пад плакаты Уладзіміра Цэслера, а таксама кераміку Ганны Мядзведзевай з прыватных калекцый і Даўгаўпілскага Арт-цэнтра імя Марка Роткі.
Запланавана змястоўная падтрымліваючая праграма падзеі. А працягнецца праца праекта да 28 траўня.
Праект «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» быў ажыццёўлены дзякуючы падтрымцы Юрмальскай думы і Фонда Дзяржаўнага Культурнага капіталу Латвіі.
Выстава працуе кожны дзень з 9.00 да 17.30. Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram