На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Культура
На арт-станцыі “Дубулты” з 25 сакавіка працуе выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020". Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.

Арт-станцыя «Дубулты» — гэта прастора сучаснага мастацтва ў Юрмале, якая працуе наўпрост на чыгуначнай станцыі. Учора ў гэтым незвычайным «месцы для лекцый, дыскусій, мерапрыемстваў і сустрэч з цягнікамі» адкрылася выстава пра супраціў беларусаў — «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020».

«Выстава прысвечана знаходлівасці беларускага народа, якая стала галоўнай зброяй у барацьбе з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам улады. [Выстава прысвечана] творчасці, з дапамогай якой пратэстуючыя на працягу многіх месяцаў спрабавалі вярнуць сабе базавыя правы і свабоды», — адначаецца ў апісанні да праекта, ініцыятарам якога выступіла аб’яднанне беларусаў Латвіі «Суполка».

Беларусаў Латвіі падтрымала каманда Арт-станцыі «Дубулты», і выніку супрацоўніцтва нарадзілся вялікае выставачнае выказванне — з працай куратараў.  Імі на праекце выступілі Інга Штэймане і Дзіяніс Давыдаў.

На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Падчас адкрыцця выставы. Выступае Інга Штэймане. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.
На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.
На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Падчас адкрыцця выставы. Фота: Andris Dukurs, facebook.com/artstationdubulti.
На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Падчас адкрыцця. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.
На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Фрагмент экпазіцыі выставы. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.

Так, на першым паверсе прасторы размешчаны «фотасведчанні тэрору, учыненага ўладай, мірных маршаў, якія сталі адказам на гвалт, і дваровых ініцыятываў, якія аб’ядналі людзей». Тут прадстаўлены работы Яўгена Ярчака, Яўгена Атцэцкага і іншых фатографаў, а таксама выстаўлены сцягі пратэсных раёнаў, пад якімі аб’ядноўваліся беларусы, якія жывуць па суседстве.

Другім паверх адданы пад плакаты Уладзіміра Цэслера, а таксама кераміку Ганны Мядзведзевай з прыватных калекцый і Даўгаўпілскага Арт-цэнтра імя Марка Роткі.

На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Выступленне Светы Бень на адкрыцці выставачнага праекта. Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.

Запланавана змястоўная падтрымліваючая праграма падзеі. А працягнецца праца праекта да 28 траўня.

Праект «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» быў ажыццёўлены дзякуючы падтрымцы Юрмальскай думы і Фонда Дзяржаўнага Культурнага капіталу Латвіі.

Выстава працуе кожны дзень з 9.00 да 17.30. Уваход вольны.

На чыгуначнай арт-станцыі ў Юрмале адкрылася выстава "Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020"
Фота: Veronika Simoņenkova, facebook.com/artstationdubulti.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: