Музей-дача Васіля Быкава запрашае сёння адзначыць 99-годдзе пісьменніка

Культура
Фота: скрыншот кінахронікі з фондаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Музей-дача Васіля Быкава.

Сёння спаўняецца 99 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Музей-дача Васіля Быкава адзначыць сёлетнія традыцыйныя “Быкаўскія дні” пад дэвізам “Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў”.

“Доўгая дарога дадому” – апошні твор Васіля Быкава, выданне якога ён паспеў патрымаць у руках. Гэтую аўтабіяграфічную аповесць, нібыта вечную памяць, ён пакінуў сваім чытачам. Музей абвяшчае марафон даўжынёю ў год, насустрач 100-гадоваму юбілею нашага славутага земляка.

Сёння, 19 чэрвеня, адбудзецца мерапрыемства, з якога пачнецца падрыхтоўка да 100-гадовага юбілею пісьменніка: Музей-дача Васіля Быкава запрашае на літаратурны пленэр.

Ён пройдзе пры ўдзеле выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Запрошаныя госці: намеснік дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Шніп, вядучы літаратурны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аксана Спрынчан, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Наталля Касцючэнка, рэдактар аддзела прозы часопіса “Нёман” Таццяна Дашкевіч, рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя” Наталля Казапалянская, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Юлія Алейчанка.

Сустрэча будзе праходзіць на свежым паветры, у двары быкаўскага лецішча.

ПРАГРАМА:

13:00 сустрэча удзельнікаў і гасцей;

13:30 экскурсія па музеі, прэзентацыя перасоўнай выставы “Доўгая дарога дадому”;

15:00 літаратурны пленэр (выступленні ўдзельнікаў пленэра: чытанне ўласных твораў, выкананне песень, урыўкаў з твораў Васіля Быкава, вершаў беларускіх паэтаў і г.д., а таксама чаяванне пад шатамі славутых “быкаўскіх” бяроз);

17:00 завяршэнне мерапрыемства.

Уваход вольны.

Адрас: Мінскі р-н, а.г. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Час: 13.00 — 17.00.

Даведкі: +375 29 811 21 85, +375 17 395 44 47 (Ірына Князева).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: