Музей-дача Васіля Быкава запрашае на «Васільковы пленэр» з нагоды дня народзінаў пісьменніка

Культура
Ваісль Быкаў на фоне лецішча. Фота: facebook.com/museumbykov.

19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 99 год. А 22 чэрвеня пройдзе ўжо 20 гадоў з дня смерці беларускага пісьменніка. Музей-дача Васіля Быкава штогод з 19 па 22 чэрвеня ладзіць творчы праект «Быкаўскія дні», аб’ядноўваючы дзве даты  — сёлета «дні» пройдуць 21 і 22 чэрвеня.

Так, гэтым разам філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта задумаў правесці «Васільковы пленэр». Тэматыка пленэру – адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.

Пленэр уключае ў сябе экскурсію, практычны лекторый, а таксама майстар-клас па вырабе шопераў з выявай класіка беларускай літаратуры ў інсітнай манеры. Мерапрыемства, якое будзе ладзіцца на свежым паветры, «у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых “быкаўскіх” бяроз», правядзе старшая навуковая супрацоўніца музея, куратарка Музея-дачы Васіля Быкава, мастачка Ірына Князева.

Каб трапіць на занятак, трэба запісацца, бо колькасць месцаў абмежаваня — прастора лецішча Васіля Быкава не валодае вялікімі плошчамі.

Музей-дача Васіля Быкава запрашае на "Васільковы пленэр" з нагоды дня народзінаў пісьменніка
Васіль Быкаў на лецішчы. Фота: museumbykov.

Музей-дача аўтара «Жураўлінага крыку», «Трэцяй ракеты», «Альпійскай балады», «Мёртвым не баліць», «Сотнікава» ды іншых твораў знаходзіцца ў аргарадку Ждановічы-6, вуліца Дачная, 62.

Пачатак мерапрыемстваў 21 і 22 чэрвеня — 14.00.

Запісацца на «Васільковы плэнер» можна тут.

Музей-дача Васіля Быкава запрашае на "Васільковы пленэр" з нагоды дня народзінаў пісьменніка
Афіша мерыпрыемства.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: