Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі павіншаваў беларусаў з Днём Волі падчас брыфінгу 25 сакавіка.
«Шчыра віншуем усіх беларусаў, якія цэняць незалежнасць і падзяляюсь нашы каштоўнасці свабоды, з Днём Волі. Паўтараем нашу пазіцыю: мы падтрымліваем імкненне беларускага народа да жыцця ў вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай і заможнай Беларусі. Верам, што такі дзень абавязкова настане», — сказаў Ціхі.
Прадстаўнік МЗС выказаў салідарнасць з беларусамі, якія змагаюцца за свабоду як унутры краіны, так і па-за яе межамі, і падзякаваў тым, хто ваюе ў шэрагах сіл абароны Украіны супраць расійскай агрэсіі.
«Перамога Украіны над расійскай агрэсіяй мае фундаментальнае значэнне для свободы, працвятання і міру у суседняй Беларусі. З Днём Волі! Жыве Беларусь», — дадаў ён.

