Лонданскае выдавецтва «Скарына» выпусціла заяву з нагоды ўмяшання беларускіх уладаў у яго дзейнасць

Культура
Фота ілюстратыўнае: skarynapress

19 траўня 2025 года стала вядома аб рашэнні Маладзечанскага раённага суда Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь аб прызнанні інстаграм-старонкі выдавецтва «Скарына» так званымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Рашэнне было прынята 15 траўня 2025 года і ўступіла ў дзеянне.

Рэдакцыйны калектыў выдавецтва расцэньвае гэтыя дзеянні як незаконнае ўмяшанне ў дзейнасць выдавецтва і палітычна-матываваную спробу ціску на яго супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў.

З гэтай нагоды выдавецтва «Скарына» (Skaryna Press), якое заснавана і дзейнічае ў Лондане, выпусціла заяву, у якой нагадвае, што незаконныя рашэнні судоў Рэспублікі Беларусь не маюць юрысдыкцыі ў Вялікабрытаніі. «Рэдакцыйны калектыў будзе працягваць сваю працу ў ранейшым рэжыме: рыхтаваць кнігі ў Беларусі і за мяжой, выдаваць і распаўсюджваць іх па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Беларусі, — паведамляецца ў заяве выдавецтва. — Ніводная з нашых кніг не зьяўляецца экстрэмісцкай, набываць і мець іх у Беларусі бясьпечна. Чытайце нашыя электронныя кнігі, калі ня маеце доступу да друкаваных. На зьмену інстаграму прыйдуць іншыя сацыяльныя сеткі — сачыце за абвесткамі.

Францішак Скарына пакінуў свой край, каб навучыцца ствараць цудоўныя рэчы дзеля свайго народу. Ягоная спадчына стала адным з вызначальных элемэнтаў таго, кім мы — беларуская нацыя — сябе цяпер вызначаем. Менавіта так рэдакцыйны калектыў выдавецтва «Скарына» бачыць і сваю місію — ствараць беларускае заўтра. Далучайцеся да гэтае місіі там, дзе вы ёсьць цяпер!».

Адсутнасць цэнзуры, ліцэнзавання і іншага кантролю над выдавецкай дзейнасцю ў Вялікабрытаніі было важным фактарам для стварэння выдавецтва з фокусам на беларускай тэматыцы. За два з паловай гады працы ў выдавецтве выйшла больш за 50 кніг мастацкай літаратуры, паэзіі, публіцыстыкі і навуковых тэкстаў.

«Мы катэгарычна адмаўляем суду, залежнаму ад прэзыдэнцкай улады ў Беларусі, у праве выносіць суджэньні па пытаньнях творчай дзейнасьці, мысьленьня і інтэлектуальнай свабоды», — паведамляецца ў заяве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости