Беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі ўзнагароджаны медалём да стагоддзя БНР за заслугі дзеля беларускага культурніцкага адраджэння. Уручэнне медаля адбылося 22 ліпеня ў Варшаве на канцэрце спевака, інфармуе Рада БНР.
«Фантастычны сюрпрыз проста на канцэрце! Сёння на канцэрце ў Варшаве я быў уганараваны высокай узнагародаю — мэдалём Рады БНР. Шчыра дзякую!», — напісаў Лявон Вольскі ў Facebook.

Последние новости
Журналіст і даследчык Юрка Хмялеўскі распавядзе ў Беластоку пра сваю новую кнігу «Wierszalin 2.0» 22:49
Фестываль Wostrau у Нясвіжы адменены: арганізатары назвалі прычынай новыя патрабаванні заканадаўства 17:50

