Літаратурныя сустрэчы са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец пройдуць у Варшаве

Культура
Святлана Алексіевіч, Святлана Курс (Ева Вежнавец). Фота: Алена Казлова

У Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве ў суправаджальнай праграме Кіеўскай біенале запланаваны літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменніцамі. Размовы са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец правядзе журналіст Войцех Шот у суботу, 29 кастрычніка.

Слоган сустрэчы «Супраціўляйся!», абедзве аўтаркі «апісваюць складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю ў сваёй краіне і актыўна супраціўляюцца рэжыму».

16:00–17:30

Супраціўляйся! Пошук слоў. Размова са Святланай Алексіевіч

Беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, вядомая сваёй поліфанічнай дакументальнай прозай, працуе цяпер над сваёй новай кнігай, у якой даследуе экзістэнцыйнае вымярэнне страшнай, усё мацнейшай бруталізацыі палітыкі. Выкарыстоўваючы сведчанні відавочцаў, яна аналізуе механізмы гвалту, што дзейнічаюць у розных, але звязаных паміж сабой падзеях, такіх як вайна Расіі супраць Украіны і працяглыя жорсткія палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Святлана Алексіевіч – заснавальніца выдавецтва «Пфляўмбаўм», што працуе цяпер у выгнанні ў Літве. «Пфляўмбаўм» падтрымлівае жаночыя галасы ў літаратуры, каб заахвочваць да рэфлексіі і аспрэчваць дамінантныя наратывы.

У гэтай панэльнай дыскусіі Святлана Алексіевіч распавядзе пра тое, як пісьменства і публікацыя могуць стаць актамі супраціву прыгнёту і разбурэнню.

18:00–19:30

Супраціўляйся! У падполлі і ў выгнанні. Ананімны дзённік з Мінска і размова з Евай Вежнавец

Найскладанейшая задача літаратуры ў часы вайны і крызісу – зразумець, што адбываецца вакол нас, знайсці словы ў той самы момант, калі іх не стае, бо рэальнасць адбірае волю да дзеяння і палохае. Для сённяшніх беларускіх аўтараў гэта азначае цяжкае намацванне шляху праз збег гуманітарных крызісаў, якія адначасова і правакуе, і зазнае Беларусь.

Падчас сустрэчы будуць зачытвацца фрагменты ананімнага дзённіка, які апісвае жнівень 2025 года ў Мінску. Пісьменніца Ева Вежнавец раскажа пра сваю творчасць і патэнцыял беларускага літаратурнага свету, які застаецца актыўным у падполлі і выгнанні, нягледзячы на ўсе прыгнёты. Адкуль бяруцца крыніцы натхняльнай адвагі, з якой беларуская літаратурная сцэна паўстае супраць, здавалася б, непераадольнага непрыяцеля, насуперак усім змрочным прагнозам? Якія намаганні патрэбныя, каб пераасэнсаваць параметры (не)магчымага?

29.11.2025, 16:00–19:30

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве (Muzeum Sztuki Nowoczesnej), Audytorium

Marszałkowska 103

Сустрэча на беларускай і рускай мовах з перакладам на польскую

Уваход вольны!

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости