Голос Украины в привлечении представителей режима к ответственности очень важен. Об этом заявил замглавы ОПК Павел Латушко во время визита в Украину. Сегодня Киев посещает Светлана Тихановская вместе с представителями ОПК.
«Для мяне гэты візіт важны з пункту гледжання дэманстрацыі нашай салідарнасці з Украінай і з украінскім народам, які змагаецца за сваю свабоду і тэрытарыяльную цэласнасць ужо пяты год паўнамаштабнай агрэсіі», — отметил Латушко, передает ОПК.
Латушко отметил, что планирует во время визита уделить в первую очередь внимание вопросам привлечения Лукашенко к ответственности.
«Беларусы, якія хочуць свабоднай краіны, таксама на баку ўкраінцаў. Нашы героі змагаюцца на лініі фронту.
Падчас знаходжання ў Кіеве планую правесці асобную сустрэчу з дырэктарам Дэпартамента міжнароднага права і міжнародна-прававога супрацьдзеяння агрэсіі МЗС Украіны Антонам Карыневічам.
Гэтая сустрэча адбудзецца ў развіццё папярэдніх сустрэч, планую абмеркаваць магчымую дапамогу з нашага боку, з боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і НАУ, у пытаннях збору доказаў для перадачы пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў межах расследавання, якое ўжо вядзецца па факце незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь.
Намі ўжо былі прадстаўленыя два вялікія аб’ёмы матэрыялаў. Я асабіста сустракаўся са старэйшым следчым пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, падчас чаго перадаў матэрыялы пракурору МКС. Таксама адпаведныя матэрыялы працэсуальна мы перадавалі Генеральнаму пракурору Украіны.
Другі кірунак, які я хацеў бы абмеркаваць, — гэта падтрымка з нашага боку стварэння Спецыяльнага трыбунала па злачынству агрэсіі супраць Украіны. НАУ на дадзены момант збірае доказы, якія мы, вядома ж, будзем перадаваць як Генеральнаму пракурору Украіны, так і пракурору будучага Спецтрыбунала, які будзе створаны ў найбліжэйшы час у Гаазе.
Асобна важнай для мяне стане тэма магчымай падтрымкі Украінай расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа. Як вы ведаеце, дадзенае расследаванне з сакавіка таксама вядзе пракурор Міжнароднага крымінальнага суда. І дзясяткі тысяч беларусаў пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць тэрыторыю краіны і выехаць ва Украіну, што з пункту гледжання міжнароднага права з’яўляецца дэпартацыяй.
Украіна не так даўно падпісала Рымскі статут і стала сябрам Міжнароднага крымінальнага суда. Яе голас у гэтым расследаванні таксама вельмі важны для нас.
Асобна ў мяне запланавана сустрэча ў Офісе Прэзідэнта Украіны з упаўнаважаным Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславам Власюком, дзе я перадам канкрэтныя прапановы па ўзмацненні сектаральных і персанальных санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Мы і да гэтага ўзаемадзейнічалі з Украінай па санкцыйнай тэматыцы. Спадзяюся, што гэтая сустрэча надасць гэтаму супрацоўніцтву яшчэ большую эфектыўнасць», — рассказал он.
