Музей беларускай маляванкі ў Заслаўі ініцыяваў праект пра актуалізацыю народнай традыцыі «NewМаляванкаArt»

Культура
Творы з серыі «Беларускі рай» Вольгі Жарнасек. Фота: сацсеткті

Праект «NewМаляванкаArt» музея беларускай маляванкі ў Заслаўі задуманы як серыя выстаў, дзе сучасныя мастакі прапануюць уласнае прачытанне вобразаў беларускіх маляванак. «Праект паказвае, як традыцыя можа трансфармавацца, захоўваючы сваю душу», — тлумачаць арганізатары.

На першай выставе праекта паказалі кераміку Вольгі Жарнасек, яе серыю «Беларускі рай» — калекцыю чорных паліваных талерак і дэкаратыўных вырабаў, зробленых па матывах традыцыйных беларускіх маляваных дываноў, у тым ліку твораў Алены Кіш і Язэпа Драздовіча.

Музей беларускай маляванкі ў Заслаўі ініцыяваў праект пра актуалізацыю народнай традыцыі «NewМаляванкаArt»
Серыя «Беларускі рай». Фота: сацсеткі

Гэтыя творы Вольга Жаранасек выканала ў тэхніцы ручной лепкі. Мастачка ўспрымае гліняны пласт як палатно, на якім змяшчае сюжэты і вобразы, узятыя з беларускіх маляванак — казачны райскі свет з кветкамі, анёламі і фантастычнымі жывёламі.

Паліваны чорны фон адсылае да традыцыйных чорных палотнаў насценнікаў, на ім змяшчаліся яркія, сакавітыя малюнкі.

Ідэя перанесьці матывы маляванак на гліняныя талеркі ўзнікла ў Вольгі Жарнасек у год, калі быў адкрыты гэты заслаўскі музей. Яна вывучала маляваныя дываны і выпрацоўвала ўласную стылістыку. І нарэшце сабрала сэрыю з 28 талерак, якую назвала «Беларускім раем».

«Выстава-амаж у Заслаўі з’яўляецца заканамерным працягам працы музея па вывучэнні і папулярызацыі гэтага ўнікальнага пласта культуры, — паведамляе анатацыя выставы. — Заслаўскі Запаведнік вядзе збор маляванак з 1988 і сёння валодае адной з найбуйнейшых калекцый, у тым ліку ўнікальныя творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Заснаваны ў 2023 годзе філіял Запаведніка Музей беларускай маляванкі стаў першым і адзіным у краіне музеем, прысвечаным гэтаму феномену. Праект «NewМаляванкаArt» выводзіць гэтую працу на новы ўзровень, запрашаючы сучасных мастакоў да дыялогу з традыцыяй».

Серыя «Беларускі рай», прысвечаная маляваным дыванам, выстаўляецца ў музеі да 31 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.