Zekameron — прэм’ера cпектакля паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака адбудзецца 7 траўня ў варшаўскім Teatr Dramatychny. Новая пастаноўка — гэта вынік сумеснай працы незалежнай беларускай тэатральнай групы Купалаўцы і музыкі Уладзіміра Пугача.
«Максім Знак напісаў «Зэкамерон» у камеры папярэдняга зняволення, дзе яго звышздольнасці дазволілі яму ўспрыняць турэмны досвед і пераўвасобіць у шэраг апавяданняў. Максім у няволі, але яго пачуццё гумару здольнае ратаваць тысячы сэрцаў у змрочныя часы. Таму «Зэкамерону» было наканавана трапіць у наш рэпертуар»,— каментуюць выбар твора для пастаноўкі артысты.
У спектаклі іграюць: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.
Рэжысёр — Войцэх Урбаньскі.
Кампазітар — Уладзімір Пугач.
Гукарэжысёр, саўнд-дызайнер, кампазітар — Аляксандр Зелянеўскі.
«Зэкамерон — гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх, і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам», — так гучыць анатацыя да пастаноўкі для польскага гледача.
Адзначым, што 7 траўня адбудуцца два прэм’ерныя паказы «Зэкамерона» на сцэне Przodownik Teatr Dramatyczny — а 18.00 і ў 20.30.
Набыць квіткі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram