7 траўня ў Амстэрдаме (Schouwburg Amstelveen, Stadsplein 100) адбудзецца паказ спектакля «Крэмулятар» паводле аднайменнага рамана Сашы Філіпенкі.
«Крэмулятар» — першая экранізацыя аднайменнага рамана Сашы Філіпенкі, напісанага на аснове дакументаў допыту дырэктара першага крэматорыя ў СССР. Раман апісвае гісторыю белагвардзейскага афіцэра, лётчыка Пятра Несцярэнкі, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму.
Гэта гісторыя пра жангліраванне і выбар уласнай праўды, пра яе сціранне і непазнавальнасць для многіх пакаленняў, пра эміграцыю і вайну мінулага стагоддзя; пра веру, вялікае каханне, якое нічога не значыць, калі самы адданы глядач — тыран», — адзначаецца ў апісанні да пастаноўкі.
Рэжысёр — Максім Дзідзенка.
У спектаклі задзейнічаны: Максім Суханаў, Святлана Мамрэшава, Ян Гэ, Ігар Цітоў, Фрол Падлесны.
Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Берліне 2 і 3 лютага. Наступны паказ спектакля адбудзецца ў Лімасоле.
Квіткі на паказ «Крэмулятара» ў нідэрландскім Тэатры Амстэльвен тут.
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка — аўтар 6 раманаў і 2 зборнікаў апавяданняў, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, аўтар бэстсэлераў у Германіі і Швецыі. Яго творы перакладзены на 18 моў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram