Другая навела з цыкла «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» атрымоўвае першыя каментары ад гледачоў на ютуб-канале «Саша, что ты несешь?!». У цэнтры фільма «Кубак Івуліна» — постаць вядомага беларускага спартыўнага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна.
У новым фільме «Артэфактаў» Саша Івулін распавядзе пра свой шлях блогера, спартсмена, палітвязня і актывіста.
Праз сваю журналісцкую і актывісцкую дзейнасць адзін з аўтараў папулярных ютуб-каналаў «ЧестнОК», «А Саша выйдет?» быў затрыманы і асуджаны рэжымам Лукашэнка на два гады калоніі. Калі Аляксандр знаходзіўся ў зняволенні, у знак салідарнасці з ім і іншымі палітзняволенымі беларусы ў Варшаве зладзілі футбольны турнір у гонар журналіста — «Кубак Івуліна».
Футбол як рух, мара і жарсць. Як выратаванне і жыццё. Футбол — як жэст салідарнасці і пратэсту.
Сёння кубак «Кубка Івуліна» — артэфакт у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
Рэжысёр эпізода — Арцём Багаслаўскі.
Аператар — Ягор Яфімаў.
Цыкл «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — праект пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве. Аўтар ідэі і шоуранер праекта — Максім Швед.
Чытаць цалкам інтэрв’ю з Аляксандрам Івуліным можна тут.
Інтэрв’ю з Максімам Шведам пра праект тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: