Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову

Культура
Фота: facebook.com/niadbaj

Беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшла яго кніга «Зэкамерон» у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen).

Да гэтага кніга выйшла на беларускай, расійскай, англійскай, шведскай, нямецкай мовах.

У анатацыі да выдання апісваюць умовы стварэння кнігі: «Зэкамерон» — гэта 100 апавяданняў пра паўсядзённае жыццё зняволеных у беларускай турме, напісаных у першыя месяцы яго зняволення. Назва кнігі, «Зекамерон», паходзіць ад слова «зэк», якое часта выкарыстоўваецца для абазначэння асуджаных.

Натхнёны «Дэкамеронам» Бакача ХІV стагоддзя, Максім Знак апісвае паўсядзённае жыццё ў турме. Гісторыі аб годнасці, аб супраціве, самасцвярджэння і клопаце. Жорсткасць турмы і банальнасць паўсядзённага жыцця супернічаюць са здольнасцю чалавека пераадольваць прыгнёт. Гумарам, чалавечай прысутнасцю і адчуваннем абсурду ў дробных дэталях паўсядзённага жыцця гэтыя гісторыі нагадваюць як пра Антона Чэхава, так і пра Сэмюэла Бэкета. Нягледзячы на змрочны кантэкст, гэта далёка не песімістычнае чытанне. Гэта кніга, якая лаканічна і іранічна, але сумленна распавядае пра тое, што значыць быць чалавекам».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости