Сёння, 17 снежня, у Дзень беларускага кіно, Андрэй Кашперскі а 21.00 запрашае гледачоў на анлайн-прэм’еру сваёй новай кароткаметражнай карціны «Суд мёртвых».
Паралельна карціну ад стваральнікаў серыяла «Працэсы» можна паглядзяць офлайн у Варшаве.
Нагадаем, што сёння ў кінатэатры AMONDO адбываюцца паказы новага беларускага кіно ад вядомай каманды Андрэй Кашперскі (рэжысёр, сцэнарыст), Міхаіл Зуй (сцэнарыст, прадзюсар) і Ягор Яфімаў (аператар, прадзюсар). Гэтая тройка працавала над серыялам «Працэсы» ды іншымі праектамі, а зараз прэзентуе ў Варшаве пілотную версію серыяла «Свінгеры» і той самы «Суд мёртвых» — сатырычны хорар пра судовую сістэму ў Беларусі.
Як абяцаюць стваральнікі, пэўны вайб «Працэсаў» у «Судзе мёртвых» будзе.
— Але калі шукаць такія колеравыя асацыяцыі, то «Працэсы» былі такімі «халоднымі» і сінімі, а вось «Суд мёртвых» — «цёплы» і жоўты. Фільм больш жанравы, эмацыйны, вясёлы. Мы хацелі б развіць гэты праект у поўны метр, — распавёў Reform.news пра сваю новую стужку Андрэй Кашперскі.

Сюжэт «Суда мёрвых» кінематаграфіст апісвае так:
— У кароткаметражнай стужцы мы звяртаемся і абыгрываем закон, прыняты ў Беларусі ў 2023 годзе, згодна з якім можна судзіць мёртвых. Зоя Белахвосцік іграе ў фільме суддзю Аляксандру Драгун, якая судзіць нежывых людзей з цалкам празаічнай мэтай — каб канфіскаваць у іх нерухомасць. Далей у стужцы мёртвыя паўстаюць, і пайшло-паехала: прывіды, забойствы, кроў і самая страшнае — бюракратыя.
Па сутнасці, у гэтым праекце мы задаліся пытаннем: што больш містычнае і страшнае — прывіды ці беларускае правасуддзе?
«Суд мёрвых» стаў сёлета пераможцам Беларускага конкурсу на фестывалі «Паўночнае ззянне», таксама карціну паказвалі ў конкурсах на кінафорумах у Партугаліі, Мексіцы, Іспаніі, Італіі. Пілотны праект «Свінгеры» таксама дэманстраваўся ў межах «Паўночнага ззяння». Але адмыслова да Дня беларускага кіно рэжысёр вырашыў зрабіць адмысловыя сеансы новых стужак для публікі — як офланй, так і анлайн.
Адзначым, што Дзень беларускага кіно незалежная кінасупольнасць сёння святкуе і ў Беластоку. Зараз у кінатэатры FORUM ладзіцца «паніхіда» фестываля беларускіх фільмаў «Бульбамуві».
У праграме вечара: паказ удзельніка праграмы Берлінале-2025 — драмедзі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» Юрыя Сямашкі з музыкай Вячаславам Кмітам у галоўнай ролі, а таксама ігравой поўнаметражнай карціны «Хто я?» ад беларускага рэжысёра Жэні Дарк. Нагадаем, што ў гэтым годзе кінафэст, якім кіруе Януш Гаўрылюк, не праводзіўся, кінападзвіжнік і кіраўнік «партызанскага кінафоруму» вырышыў «узяць паўзу» для «Бульбамуві».
Глядзець анлайн «Суд мёрвых» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram