Новая кніга (пра) Алеся Бяляцкага, анансаваная раней Беларускім ПЭНам, выйшла ў свет. Толькі надрукаваная ў выдавецтве «Полацкія лабірынты», яна адправіцца ў Осла на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, што адбудзецца 10 снежня.
«Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць, — анансуе новае выданне Беларускі ПЭН.
У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму «дзякуй»».
У кнізе 240 старонак; яна надрукаваная ў цвёрдай і мяккай вокладках.
Набыць яе можна па спасылцы.
«Сродкі, выручаныя ад продажаў, пасля пакрыцця выдаткаў на падрыхтоўку і выданне кнігі будуць накіраваныя на дапамогу рэпрэсаваным дзеячам культуры», — паведамляе на сваёй старонцы ў сацсетках старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: