Reform.news

Кліп і тэкст песні «Экстрэміст» гурта «Дай Дарогу» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Reform.news · 17 февраля 2023, 12:30

https://reform.news/klip-i-tjekst-pesni-jekstrjemist-gurta-daj-darogu-pryznanyja-jekstrjemisckimi/

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёна Брэста 8 лютага, паведамляе сёння «Вясна».

Музыкі прысвяцілі песню ўсім экстрэмістам 2020 года.

«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, усім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху бег ад дзікіх прысудаў.

Для ўсіх смелых беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсій не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца.

Наша возьме, па-любому!

Жыве Беларусь!»

Реклама