Яўген Кузняцоў. Пано «Садоўніцы». 1980 год. Фота: ruinsandmore.com
Фэйсбук-суполка «Belarusian Soviet Monumental ART» паведаміла, што некалькі дзён таму адбылося паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, на якім сябры рады аднагалосна падтрымалі прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дэкаратыўным дэкаратыўным керамічным пано гасцініцы «Планета» аўтарства Яўгена Кузняцова.
«Неверагоднае пано Яўгена Кузняцова, які падарыў Мінску дыханне Сандра Батычэлі, зараз з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Мы выказваем падзяку ўсім, хто садзейнічаў гэтай падзеі: радзе, міністэрству культуры, сястры Яўгена Кузняцова, Надзеі Кузняцовай», — паведамляецца на старонцы суполкі.
Аўтар допісу просіць звярнуць увагу на іншую працу Яўгена Кузняцова «Маладосць», якая знаходзіцца ў Аксакаўшчыне і ўяўляе сабой працяг «Садоўніц». Гэтая праца знаходзіцца пад пагрозай знішчэння ў сувязі з рамонтам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram