Керамічнаму пано мінскай гасцініцы «Планета» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, іншая праца гэтага аўтара – пад пагрозай знішчэння

Культура
Яўген Кузняцоў. Пано «Садоўніцы». 1980 год. Фота: ruinsandmore.com

Фэйсбук-суполка «Belarusian Soviet Monumental ART» паведаміла, што некалькі дзён таму адбылося паседжанне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, на якім сябры рады аднагалосна падтрымалі прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дэкаратыўным дэкаратыўным керамічным пано гасцініцы «Планета» аўтарства Яўгена Кузняцова.

Керамічнаму пано мінскай гасцініцы «Планета» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, іншая праца гэтага аўтара – пад пагрозай знішчэння
Яўген Кузняцоў. Пано «Садоўніцы». 1980 год. Фрагмент. Фота: monumental.by

«Неверагоднае пано Яўгена Кузняцова, які падарыў Мінску дыханне Сандра Батычэлі, зараз з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Мы выказваем падзяку ўсім, хто садзейнічаў гэтай падзеі: радзе, міністэрству культуры, сястры Яўгена Кузняцова  Надзеі Кузняцовай», — паведамляецца на старонцы суполкі.

Керамічнаму пано мінскай гасцініцы «Планета» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, іншая праца гэтага аўтара – пад пагрозай знішчэння
Яўген Кузняцоў. Пано «Маладосць». 1980 год. Фота: monumental.by

Аўтар допісу просіць звярнуць увагу на іншую працу Яўгена Кузняцова «Маладосць», якая знаходзіцца ў Аксакаўшчыне і ўяўляе сабой працяг «Садоўніц». Гэтая праца знаходзіцца пад пагрозай знішчэння ў сувязі з рамонтам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости