Касцёл на Брэстчыне не будуць пазбаўляць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Навіну, якую перадрукавалі незалежныя выданні, назвалі фэйкам

Культура
Касцёл Святога Духа ў Язвінах. Фота: t.me/katolik_life

Учора разышлася інфармацыя пра тое, што на Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу.

Тэлеграм-канал katolik.life заўважыў тэндар на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна.

Касцёл на Брэстчыне не будуць пазбаўляць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Навіну, якую перадрукавалі незалежныя выданні, назвалі фэйкам
Тэндар на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны. Скрыншот t.me/katolik_life

Пасля некалькіх публікацый на наступны дзень мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца пазбаўляць аб’ект статусу.

У газеце райвыканкама навіну назвалі фэйкам. Хоць на сайце дзяржзакупак тэндар можна ўбачыць і цяпер, піша katolik.life.

Касцёл на Брэстчыне не будуць пазбаўляць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Навіну, якую перадрукавалі незалежныя выданні, назвалі фэйкам
Скрыншот газетнага артыкула: t.me/katolik_life

Закупка ўжо была завершана. Але яна тычылася не выбару выканаўцы на падрыхтоўку заключэння, а мела на мэце вызначэнне максімальнага кошту закупкі.

Верагодна, пасля вызначэння кошту альбо з прычыны розгаласу ўлады перадумалі пазбаўляць аб’ект важнага статусу. Прынамсі, так заявілі ў райвыканкаме: «Гаворкі аб выключэнні аб’екту са спісу культурна-гістарычных каштоўнасцяў не ідзе».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости