Камп’ютарную гульню пра сярэднявечны Тураў абяцаюць выпусціць на пачатку наступнага года

Культура
Фота: talesofmeadows

«Tales of Meadows» — гэта камп’ютарная гульня, дзеянне якой разгортваецца ў старажытным Тураве.

Ствараюць яе чатыры мінчукі. Назва гульні перакладаецца як «Аповесць пра лугі». Каля Турава сапраўды раскінуўся вялікі луг, таму карту падзялілі на луг і горад. Галоўны герой — рыцар Філіп, сын Тураўскага пасадніка (памочніка князя) — шукае выкрадзенага бацьку. Перашкодзіць яму ў гэтым спрабуюць таемны ордэн і гарадская варта.

Гульня будзе з адкрытым светам, які можна даследаваць гадзінамі. Распрацоўшчыкі імкнуцца перадаць атмасферу старадаўняй Беларусі 1240-х гадоў, пры гэтым яны карыстаюцца гістарычнымі крыніцамі, макетамі і ілюстрацыямі старажытных гарадоў з гістарычных музеяў.

Абяцаюць, што гульня па атмасферы будзе падобна на «Ведзьмака» ці «Assassin’s Creed».

Гомельскае выданне «Сильные Новости» пацікавілася ў распрацоўшчыка гульні «Tales of Meadows», чаму выбралі старажытны Тураў, як праходзіць праца і калі гульня стане даступнай для карыстальнікаў.

Камп'ютарную гульню пра сярэднявечны Тураў абяцаюць выпусціць на пачатку наступнага года
Фота: talesofmeadows

Ініцыятар гульні Давід распавёў, што ў пачатку 2023 года ён заканчваў курсы па распрацоўцы камп’ютарных гульняў. Для дыпломнага праекта трэба было зрабіць дэма-версію ў сярэднявечным стылі, а пазней гэта перарасло ў «Tales of Meadows». У працэс улучыліся трое сяброў.

Старажытны Тураў выбралі не выпадкова, гісторыя гэтага беларускага горада выклікае ў Давіда асабістую цікавасць, ён часта ў ім бывае. І вырашыў перанесці мясцовую прыгажосць на гульнявую карту. Дарэчы, як толькі пра «Tales of Meadows» пачалі пісаць некаторыя СМІ, гэта выклікала цікавасць і іншых неабыякавых людзей.

«Ёсць людзі, якія нам вельмі дапамагаюць з музыкай, сцэнаром, гістарычнымі даведкамі і нават з мадэлямі. Некаторыя дасылаюць цэлыя дакументы з культурай і звычаямі таго часу, а што тычыцца навукоўцаў, то ў хуткім часе пачынаем працу з гістарычным кансультантам. Людзі працуюць на сваім энтузіязме, і мы вельмі ўдзячныя ім за гэта», — распавядае Давід.

Рэліз гульні запланавалі на 2025 год. Калі «Tales of Meadows» будзе мець поспех, то магчымы працяг, сюжэт гульні гэта дазваляе.

Сачыць за лёсам «Tales of Meadows» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: