Каманда, кнігарня і Amazon: выдавецтва «Янушкевіч» пра свае вынікі года
Reform.news · 1 января 2025, 15:48
https://reform.news/kamanda-knigarnja-i-amazon-vydavectva-janushkevich-pra-svae-vyniki-godu/Выдавецтва «Янушкевіч» падвяло вынікі 2024-га. Яны атрымаліся супярэчлівыя.
З аднаго боку — паведамляе выдавецтва, надрукавана 27 790 экзэмпляраў кніг, аднак у сукупнасці з накладамі папярэдніх двух гадоў прыкладна 60% застаецца яшчэ ляжаць на складзе. Пры гэтым выдавецтва фіксуе рост цікавасці чытацкай аўдыторыі. Праз чатыры ўласныя пляцоўкі для распаўсюду: knihauka.com, кнігарня «Кнігаўка» ў Варшаве, Allegro, Amazon было рэалізавана больш за 8000 заказаў.
Не спадае інтарэс да арыгінальнай беларускай літаратуры. І заўважна, што чытач усё больш і больш патрабуе разнастайнасці — як у жанрах, так і ў якасці тэкстаў. І безумоўнага развіцця чакаюць электронныя кнігі.
У 2024 годзе выдавецтву ўдалося сабраць каманду, выдаць трылогію Толкіна, вярнуць правы на выданне «Гары Потэра», адкрыць кнігарню ў Варшаве, з дапамогай якой можна вывучаць пакупніцкі попыт, і выйсці на самы магутны маркетплэйс у свеце — Amazon.
У рэйтынгу продажаў самыя высокія пазіцыі займаюць дзве кнігі «Валадара пярсцёнкаў» і выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг. Нацыя. Ідэнтычнасць».
