«Гэты конкурс – добрая магчымасць маладым артыстам не толькі прадставіць сваю музыку, але і знайсці новых прыхільнікаў ды атрымаць жывую рэакцыю слухачоў», — фэст «Graj!» запрашае маладых выканаўцаў паўдзельнічаць ў конкурсе «Зайграй на Graj!».
Ужо сёння вядома хто стане хэдлайнерамі музычнай падзеі: Volski, J:Морс, Dzieciuki, РСП, «Дай Дарогу!». Арганізатары фестывалю абяцаю пераможцам конкурсу выступленне на адной сцэне з вядомымі музыкантамі.
Якім чынам ладзіцца конкурс?
- Да 30 ліпеня — прыём заявак ад артыстаў;
- 31 ліпеня — абвяшчэнне 10 фіналістаў конкурсу (адбор ладзіць каманда фэсту);
- 1–19 жніўня — народнае галасаванне на каналах фестывалю;
- 20 жніўня — абвяшчэнне пераможцы, які і выступіць на фэсце Graj.
Нагадаем, што 5 верасня ў варшаўскім клубе Niebo адбудзецца юбілейны — ужо пяты — фестываль беларускай музыкі Graj.
За гэты час імпрэза стала адной з ключавых культурных падзей для беларускай супольнасці ў Польшчы і па-за яе межамі. Фестываль штогод аб’ядноўвае найлепшых музыкаў і сотні аматараў жывой музыкі, ствараючы прастору для сустрэч, творчасці і натхнення.
Падаць заяўку на ўдзел «Зайграй на Graj!» можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

