Эйсмант прызналася, што найбольш папулярны экспанат у музеі Палаца незалежнасці, — гэта аўтамат

Культура
Фота: БелТА

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант сёння падчас адкрыцця выставы падарункаў ад працоўных калектываў Аляксандру Лукашэнку ў Нацыянальнай бібліятэцы падзялілася, што найбольш папулярны экспанат у музеі Палаца незалежнасці, — гэта аўтамат.

«Раней увесь час нашы госці прасілі, [маўляў] сустрэча з прэзідэнтам пройдзе ці інтэрв’ю, калі ласка, правядзіце нас у зялёны пакой — паглядзець там [якія] інтэр’еры, атмасфера, — распавяла яна. — Зараз апошнія тры, чатыры гады, трошкі скарэктавалася, [людзі пытаюцца]: «Пакажыце аўтамат».

Нагадаем, 23 жніўня 2020 года пасля таго, як большая частка ўдзельнікаў дэманстрацыі ў Мінску адышла ад Палаца незалежнасці, Лукашэнка прыляцеў на верталёце ў сваю рэзідэнцыю. Ён выйшаў з аўтаматам. Яго суправаджаў сын Мікалай, які таксама быў узброены. Лукашэнка прывітаў АМАПаўцаў, якія стаялі ля палаца. Пазней аўтамат, з якім прылятаў Лукашэнка, быў выстаўлены ў Палацы незалежнасці ў якасці экспаната.

На выставе ж падарункаў працоўных калектываў Аляксандру Лукашэнку аўтамат выстаўлены не быў. На экспазіцыі знайшлося месца карцінам, сувенірам, мадэлям тэхнікі, вынікам навуковых адкрыццяў, ды іншым прадметам, паведамляе БелТА. Выстава, якая ладзіцца ў межах прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства», мае назву «З любоўю і ўдзячнасцю».

Эйсмант прызналася, што найбольш папулярны экспанат у музеі Палаца незалежнасці, — гэта аўтамат
Фота: Белта.
Эйсмант прызналася, што найбольш папулярны экспанат у музеі Палаца незалежнасці, — гэта аўтамат
Фота: БелТА
Эйсмант прызналася, што найбольш папулярны экспанат у музеі Палаца незалежнасці, — гэта аўтамат
Фота: БелТА

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости