Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб’екты з кудзелі

Культура
Выстава «У месяцы стаяла, ветру слухала». Фота: Ала Савашэвіч

У Цэнтры польскай скульптуры ў Ароньску да канца лістапада працуе выстава беларускай мастачкі Алы Савашэвіч пад назвай «У месяцы стаяла, ветру слухала».

Галоўны аб’ект выставы – скульптура пад назвай «Шэптам тканая» — падобны да манументальнай лялькі, зробленай з ільняной кудзелі. Гэтавартаўніца памяці і ўвасабленне жаночай сілы. Яна сімвалічна звязаная з рытуалам святкавання ўраджаю, калі сезон збору заканчваецца і пачынаецца час адпачынку, а таксама роздумаў. Скульптура сімвалізуе пераход — ад дзеяння да спакою, ад хаосу да засяроджанасці, ад старога да новага і ўвасабляе як цяжкую працу, так і духоўны складнік супольнасці.

Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб'екты з кудзелі
Выстава «У месяцы стаяла, ветру слухала». Фота: Ала Савашэвіч

У лялькі няма твару, яна нагадвае лялькі-матанкі, якія не мелі вачэй, бо лічылася, што з тварам аб’ект можа атрымаць душу, а значыць і эга — мець уласныя намеры і схаваныя матывы. Без твару лялька становіцца ўніверсальным канструктам, носьбітам ведаў пра сусвет.

Цікава, што экспазіцыю выставы мастачка робіць падобнай да тэатральнай сцэны. Бо іншыя два абекты нагадваюць дэкарацыі.

Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб'екты з кудзелі
Выстава «У месяцы стаяла, ветру слухала». Фота: Ала Савашэвіч

На першай панараме — выява сярпа месяца з хмарамі, а на другой — дрэвы, якія схіляюцца пад ветрам. Інсталяцыі выкананы ў тэхніцы інкрустацыі саломай. Такім чынам, фігура лялькі набывае сувязь з навакольным асяроддзем, а таксама з першаснымі сіламі прыроды, яе міфалагічным парадкам. Менавіта з-за эфекту тэатральнай сцэны гэтая сувязь атрымліваецца абстрагаванай, падкрэслена сімвалічнай.

Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб'екты з кудзелі
Выстава «У месяцы стаяла, ветру слухала». Фота: Ала Савашэвіч

Месца для выставы Алы Савашэвіч таксама не выпадковае, тлумачыць куратарка Паўліна Бжушкевіч-Кун. Экспазіцыя была падрыхтавана спецыяльна для галерэі «Вазоўня» ў Ароньску, размешчанай у гістарычным маёнтку. Яна знаходзіцца на месцы былых гаспадарчых пабудоў, што таксама выклікае ўспаміны пра працу і эксплуатацыю цэлых пакаленняў сялян і работнікаў маёнтка.

Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб'екты з кудзелі
Ала Савашэвіч падчас працы над выставай «У месяцы стаяла, ветру слухала». Фота: Войцех Хрубасік

Ала Савашэвіч гэтай выставай падсумоўвае пэўны этап вырашэння тэмы жаночай працы. Мастачка пачынала свой творчы шлях, падымаючы праблему фармавання ідэнтычнасці ў грамадствах з вопытам аўтарытарызму, пазней звярнулася да гендарнай дыскрымінацыі жанчын і іх нябачнай працы ў патрыярхальным грамадстве. І гэтыя творы запатрабавалі цяжкай фізічнай працы, напрыклад, металічны школьны фартух мастачка пляла з сотняў металічных кольцаў.

На гэтай выставе аўтарка працавала з адносна новым для яе матэрыялам – ільняной кудзеляй. Гэтыя расчасаныя сцябліны льню – матэрыял сыры, мяккі і гнуткі.

Як слухаць вецер? Ала Савашэвіч стварае містычныя аб'екты з кудзелі
Ала Савашэвіч. Фрагмент аб’екта з выставы «It’s no time to regret the roses when the woods burn». Уроцлаў. 2024. Фота: alasavashevich.com

І хоць Аля Савашэвіч ўжо рабіла абекты з гэтага матэрыялу для праекта «It’s no time to regret the roses when the woods burn», выстаўленага ва Уроцлаве, аднак відавочна, што цяпер патэнцыял старадаўняй кудзелі мастачка выкарыстала напоўніцу. А ў скульптуры матэрыял заўсёды зяўляецца суаўтарам, не толькі ў стварэнні формы, але і ў пошуку ідэі твора.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости