Беларуская пляцоўка ў Беластоку просіць пра дапамогу

Культура
Фота: belhub.pl

Хаб «Новая зямля» ў Беластоку апынуўся ў крытычнай сітуацыі. Калі да канца чэрвеня не ўдасца сабраць неабходныя сродкі на арэнду, Хаб будзе вымушаны пакінуць цяперашняе памяшканне.

Каманда вядзе перамовы наконт атрымання памяшкання ад горада Беласток, арэнда якога магла б быць прыкладна ў тры разы таннейшай. Аднак пакуль такое рашэнне не знойдзена, далейшая праца Хаба залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Прастора «Новая зямля» — гэта месца, дзе беларусы ў Беластоку могуць знайсьці сваіх, атрымаць падтрымку, далучыцца да грамадскай дзейнасьці, захаваць беларускую культуру і мову.

У Хабе на рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы, лекцыі, канцэрты, курсы, заняткі для дзяцей і падлеткаў, ініцыятывы салідарнасці і ўзаемадапамогі. За год з паловай працы Хабу было праведзена больш за 800 мерапрыемстваў.

Фактычна ў «Новай Зямлі» працягваецца тое, што ў Беларусі сёння немагчыма або небяспечна: незалежная адукацыя, культурніцкая і асветніцкая дзейнасць, падтрымка палітвязьняў і іх сем’яў, захаванне беларускай ідэнтычнасці і сувязяў паміж беларусамі.

Падтрымаць Hub Novaja Ziamlia можна данатам. Асабліва важная рэгулярная падтрымка — нават невялікія штомесячныя ўнёскі могуць дапамагчы Хабу працягнуць працу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.