13 студзеня 1927 года нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменіка Васіля Быкава.
Палітык Сяргей Навумчык у сувязі з днём нараджэння згадаў, што Ірына Міхайлаўна — з сям’і рэпрэсаваных, яе родныя — у Курапатах. «Гэта, думаю, шмат што тлумачыць. І без яе мы ня мелі б таго Быкава, якога маем. Здароўя Вам, дарагая Ірына Міхайлаўна!» — напісаў Сяргей Навумчык.
Ірына Міхайлаўна — другая жонка Васіля Быкава. Пазнаёміліся яны ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».
У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзіміравіч згадвае, што «Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся».
Пасля смерці пісьменніка Ірына Міхайлаўна стала і дасюль з’яўляецца захавальніцай яго літаратурнай спадчыны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: