Ігравое кіно — пра аперацыю «Баграціён», дакфільмы — пра генацыд беларускага народа, анімацыя — пра мемарыяльныя комплексы. «Беларусьфільм» падрыхтаваўся да 9 мая

Культура
Фрагмент афішы новай ігравой карціны кінастудыі "Беларусьфільм". Фота: сайт кінастудыі.

2 мая ў мінскім Доме кіно плануецца прэм’ера ваеннай ідэалагічнай стужкі, прысвечанай аперацыі «Баграціён», — «Час вяртацца». Датай выхаду карціны ў рэспубліканскі пракат, і інфармацыяй пра іншыя кінанавінкі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падзялілася падчас стрыму ў РВУ «Культура і мастацтва» начальнік аддзела кінематаграфіі міністэрства культуры Ірына Дрыга.

Так, прэс-паказ ігравой карціны «Час вяртацца» Івана Паўлава па сцэнарыю Таццяны Команавай і ўзбекскага сцэнарыста, кінарэжысёра Султанбека Абасава адбудзецца ўжо 16 красавіка ў кінатэатры «Беларусь».

«[Фільм] прысвечаны не вельмі шырока вядомай падзеі пры падрыхтоўцы аперацыі «Баграціён», калі партызаны адшукалі праход праз дрыгву, — распавяла пра навінку Ірына Дрыга.— Здавалася, ніхто не можа прайсці: але яго знайшлі. Там была пракладзена драўляная дарога, драўляны шлях, па якім здолелі зайсці ў тыл ворага і нашы сухапотныя сілы, ды нават танкі».

Гэтаксама кінастудыя «Беларусьфільм» падрыхтавала для паказу дакументальныя стужкі.

«У неігравой дакументальнай форме нашы кінематаграфісты гэтаксама ствараюць фільмы. Але тут тэма крышачку больш сумная, менш гераічная — гэта дзве стужкі, прысвечаныя генацыду беларускага народа, канцэнтрацыйным лагерам і спаленым вёскам нашай краіны», — дадала чыноўніца.

Таксама Ірына Дрыга анансавала і выхад анімацыйнай карціны з пяці навэл пра мемарыяльныя комлексы.

«Гэта гісторыя тых падзей, якім прысвечаны мемарыяльныя комплексы, і гісторыя стварэння сваіх мамерыяльных комплексаў. Там анімацыйныя тэхнікі і тэхналогіі будуць спалучацца з дакументальнымі здымкамі мемарыяльных комплексаў, так яны выглядаюць зараз, — сказала яна. — Так што ў кінатэатрах з’явяцца і новыя фільмы на ваенную тэматыку».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: