І клуня, і поле… На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field

Культура
Фота: Barn+Field Festival

Шматкультурны фестываль «Barn+Field» («Клуня і Поле») прайшоў на ўскрайку польскага горада Бельска-Падляшскага ў трэці раз. Акрамя выканаўцаў з Польшчы, Беларусі і Ірландыі адбываліся майстар-класы, кулінарныя майстэрні і іншыя актыўнасці.

І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field
Дарафей Фіёнік (злева). Фота: Barn+Field Festival

Фестываль праводзіцца на полі і каля клуні сям’і Фіёнікаў у Студзіводах (раён Бельска). Непадалёк знаходзіцца Музей малой Бацькаўшчыны, заснавальнікам якога з’яўляецца Дарафей Фіёнік. Адной з падзеяў фестывалю стаў адмысловы шпацыр па Студзіводах.

І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field

І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field

І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field
Фота: Barn+Field Festival
І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field
Выступ Sw@da x Niczos. Фота: Barn+Field Festival

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку далучыўся да фестывалю, арганізаваўшы кліматычную фотабудку, а графік Юрка Асеннік стварыў для сцяны фестывальнай клуні мурал. Выдавецтва «Камунікат» прадавала на фестывалі беларускія кнігі.

І клуня, і поле... На Падляшшы прайшоў моладзевы шматкультурны фестываль Barn+Field
Фота: facebook/jaroslaw.iwaniuk

У фестывальнай афішы былі беларускія гурты і выканаўцы: Mandzik, гурт мужчынскага традыцыйнага спеву «Касары», а таксама падляшскія «Жэмерва» і Sw@da x Niczos, дуэт, які прэзентаваў абноўленую версію праграмы #InDaChata Set.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.