Reform.news

Hramadstva — гурт Atesta выпусціў поўнафарматны рок-альбом пасля перапынку ў чатыры гады

Reform.news · 21 февраля 2025, 22:23

https://reform.news/hramadstva-gurt-atesta-vypusci-po-nafarmatny-rok-albom-paslja-perapynku-chatyry-gady/

Гурт Atesta прэзентуе трэці па рахунку поўнафарматны альбом Hramadstva.

За сваю кар’еру каманда запісала некалькі народных хітоў. Хто з вас не чуў рокавыя «Белы» і «+375», не глядзеў супольнае відэа на «Беларусіцу», не клеіў пластыр на сардэчка пад рамантычныя «Ажыны»? Пасля перапынку ў чатыры гады гурт выпускае лонгплэй, які спалучае найлепшыя бакі творчасці музыкаў: тонкі лірызм і драйв гітарнай, нерафінаванай рок-музыкі. Якую сёння ўжо амаль не робяць.

Каментуе фронтвумэн гурта Улляна Паўловіч:

«Для гурта гэта першы альбом у эміграцыі. Для мяне асабіста ўсе песні на ім складваюцца ў саўндтрэк да пэўнай стадыі адаптацыі. Як рэха, якое лунае ў памяці: некалькі песень былі прыдуманыя ў Беларусі, а адна нават запісаная. На іх усе разам я гляджу трошку як на сцэну смерці тэрмінатара, які па новай збірае сябе з расплаўленага металу. Рэліз гэтага альбома — ментальная мяжа, тое самае «адпусціць і рухацца далей».

Жывыя прээзентацыі альбома (пры ўдзеле гурта Sož) адбудуцца: 23 лютага ва Уроцлаве, 28 лютага у Варшаве.

Слухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *